МЗС Польшчы расказала, каму з беларускай апазіцыі яно дапаможа
07.03.2012 10:48
—
Новости Политики
|
МЗС Польшчы расказала, каму з беларускай апазіцыі яно дапаможа Сайт "Хартыя-97" атрымае ад Польшчы 355 тысяч злотых (больш за 100 тысяч долараў).
Звесткі пра гэта з'явіліся на . Там паведамляецца, хто з польскіх арганізацый атрымае ў 2012 годзе фінансаванне на дзейнасць, звязаную з дапамогай дэмакратычным сілам Беларусі. Таксама фінансаванне на падтрымку беларускіх дэмакратаў атрымаюць Беларускае гістарычнае таварыства (каля 70 тысяч долараў), Фонд "Вольнасць і дэмакратыя" (каля 140 тысяч долараў), таварыства "Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр" (каля 130 тысяч долараў), Беларускае таварыства Роберта Шумана (каля 70 тысяч долараў) і Бюро салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю (каля 85 тысяч долараў). Згодна з інфармацыяй на старонцы МЗС Польшчы, сёлета не плануецца фінансаванне Беларускага дома ў Варшаве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сайт "Хартыя-97" атрымае ад Польшчы 355 тысяч злотых (больш за 100 тысяч долараў). Звесткі пра гэта з'явіліся на інтэрнэт-старонцы Міністэрства замежных спраў Польшчы.... |
|