Аляксандр Лукашэнка: "Жанчыны адораны вялікай сілай любові і суперажывання, якая змяняе свет". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "Жанчыны адораны вялікай сілай любові і суперажывання, якая змяняе свет"

10.03.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жанчыны адораны вялікай сілай любові і суперажывання, якая сапраўды змяняе свет. Гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў 7 сакавіка на ўрачыстым прыёме ад імя кіраўніка дзяржавы, прысвечаным Дню жанчын.

"З першымі вясеннімі днямі ў нашы дамы ўваходзіць цудоўнае свята жанчын. Па добрай традыцыі з ім мы звязваем шанаванне маці, глыбокую павагу да прадстаўніц прыгожай палавіны чалавецтва, захапленне іх прыгажосцю і душэўнасцю, — адзначыў Прэзідэнт. — Вы натхняеце мужчын на выдатныя здзяйсненні і дасягненне новых вышынь у розных сферах нашага жыцця".

"Вы адораны вялікай сілай любові і суперажывання, і яна сапраўды змяняе свет. Ваша душэўная цеплыня і спагада падтрымліваюць у цяжкую хвіліну, вяртаюць веру і надзею. І сёння мы гаворым сардэчныя і шчырыя словы ўсім жанчынам, якія ідуць па жыцці побач з намі", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Вы — захавальніцы сямейнага ўкладу і духоўных каштоўнасцяў, правераных стагоддзямі. Вы ўвялі нас у свет і пастаянна дапамагаеце сваёй мудрасцю і клопатам. Усё лепшае ў нас закладзена менавіта вамі", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да прадстаўніц прыгожага полу.

Як адзначыў Прэзідэнт, няма такой прафесіі, роду дзейнасці, дзе жанчыны не займалі б дастойныя месцы. "Вы ніколі не стаялі ў баку ад самых злабадзённых праблем грамадскага жыцця. Вы адчуваеце час, умееце прымаць нестандартныя рашэнні, а калі гэта неабходна, ісці на кампрамісы", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў жанчынам за сардэчнасць і цярпенне, мудрасць і разуменне, за невычэрпную дабрату і ўменне рабіць свет ясным, радасным і па-сапраўднаму вясеннім. Прэзідэнт таксама пажадаў жанчынам шчасця, міру і сямейнага дабрабыту, каб ажыццяўляліся іх запаветныя мары: "Няхай будзе сапраўднае моцнае плячо, на якое вы заўсёды можаце абаперціся".

На прыём былі запрошаны жанчыны з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія дабіліся поспехаў і прызнання ў розных сферах дзейнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жанчыны адораны вялікай сілай любові і суперажывання, якая сапраўды змяняе свет. Гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў 7 сакавіка на ўрачыстым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика