Беларускаму грамадскаму аб'яднанню ветэранаў. 21.by

Беларускаму грамадскаму аб'яднанню ветэранаў

27.03.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарагія таварышы!

Сардэчна віншую вас з 25-годдзем з дня ўтварэння Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.

Ваша арганізацыя з'яўляецца адной з самых масавых і аўтарытэтных у краіне і аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах ветэранаў вайны і працы, Узброеных Сіл і праваахоўных органаў.

Беларускі народ заўсёды будзе памятаць баявыя і працоўныя подзвігі тых, хто прайшоў цярністымі франтавымі дарогамі, адстойваючы свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, падымаў родную зямлю з руін пасля Вялікай Айчыннай вайны, аднаўляў народную гаспадарку, забяспечваў развіццё эканомікі, адукацыі і культуры, абараняў мір і спакой грамадзян.

Ваш унёсак у дзяржаўнае будаўніцтва неацэнны. І сёння вы ў страі — дапамагаеце мудрай парадай, удзелам у выхаванні маладога пакалення, вучыце нас захоўваць вернасць традыцыям бацькоў і дзядоў. Дзякуй за працу, патрыятызм і актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Моцнага вам здароўя, бадзёрасці духу, жыццёвых сіл і новых ідэй для прадаўжэння вашай грамадскай дзейнасці на карысць Беларусі!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія таварышы! Сардэчна віншую вас з 25-годдзем з дня ўтварэння Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў. Ваша арганізацыя з'яўляецца адной з самых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика