Аляксандр Лукашэнка: Без росту прадукцыйнасці працы не будзе павышэння заработнай платы
13.04.2012
—
Новости Политики
|
Фота БЕЛТА.Аб гэтым ён заявіў учора, наведваючы з рабочай паездкай Гомельскую вобласць. "Апошнім часам назіраю, у тым ліку і праз сродкі масавай інфармацыі, што ўсё больш і больш працоўныя калектывы і людзі ўзнімаюць пытанне аб росце заработнай платы. Мы жалезна дамовіліся: ёсць прадукцыйнасць працы, ёсць рост продажаў — калі ласка, павышайце заработную плату. Няма гэтай прадукцыйнасці працы — няма зарплаты", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Інакш мы паўторым яшчэ раз гэты фінансава-эканамічны крызіс, які прайшоўся па нас зусім нядаўна", — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, ніякіх адступленняў ад гэтага быць не павінна. "Іншая справа — трэба разбірацца з кіраўнікамі прадпрыемстваў, якія сёння не могуць плаціць заработную плату. Трэба імі займацца, каб мне пасля не давялося", — сказаў Прэзідэнт. "Хачу папярэдзіць, што ніхто работу не знойдзе ў краіне ў цёплым крэсле. Кіраўнік, які вызвалены ад гэтай пасады, не мае права працаваць кіраўніком. Дай бог, каб па спецыяльнасці. Калі не — мятлу ў рукі і месці вуліцы", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Калі мы гэтага не зробім, мы будзем пастаянна адзін за адным хадзіць і крычаць, што ў нас няма грошай, прадукцыйнасці, зарплат", — падкрэсліў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка патрабуе да канца пяцігодкі прывесці ў парадак усе сельгасугоддзі і арганізаваць на іх высокаэфектыўную вытворчасць. Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка звярнуў на неабходнасць эфектыўнага выкарыстання меліярацыйных зямель, увядзенне іх у сельгасабарот. "Злачынна не выкарыстоўваць землі так, як трэба, і мы будзем гэту работу павялічваць, скарачаючы ў цэлым датацыі вёсцы", — адзначыў беларускі лідар. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, асноўныя сродкі ў бліжэйшыя гады неабходна накіраваць на будаўніцтва і рэканструкцыю ферм і жывёлагадоўчых комплексаў. "Здымайце сродкі з іншых напрамкаў. Але памяшканні для жывёлы трэба пабудаваць. Год-два мы без датацый на тэхніку абыдземся. Сёння тэхнікі хапае, дай бог яе нармальна выкарыстаць", — сказаў Прэзідэнт. Асобную ўвагу Аляксандр Лукашэнка звярнуў на падрыхтоўку кваліфікаваных кадраў у сферы сельгасвытворчасці. На яго думку, перадавыя прадпрыемствы рэспублікі, такія як саўгас-камбінат "Зара" Мазырскага раёна, павінны стаць цэнтрамі па практычнай падрыхтоўцы кіраўнікоў у аграпрамысловым комплексе. Гэта звязана з тым, што праграмы ВНУ часам значна адстаюць ад практыкі. "Патрэбны моцныя кіраўнікі, а вакол іх будзе цэлая плеяда", — адзначыў Прэзідэнт. Ён таксама сказаў, што Беларусь выканае абавязацельствы ў рамках АЭП па скарачэнні аб'ёмаў дзяржпадтрымкі сельгасвытворцаў. "Злачынна не выкарыстоўваць землі так, як трэба. І мы будзем гэту работу павялічваць, скарачаючы ў цэлым датацыі вёсцы. Таму што вы ведаеце (дзякуй Богу, што пакуль не ў СГА) — мы ў АЭП маем абавязацельствы: Казахстан, Расія і мы павінны апусціцца да аднаго ўзроўню дзяржпадтрымкі сельгасвытворцаў, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Так, мы будзем апускацца. Але трэба тут пераразмяркоўвацца. Трэба больш накіраваць грошай на тое, каб увесці ў абарот землі. Трэба больш кінуць грошай на вытворчасць — будаўніцтва ферм, комплексаў, іх рэканструкцыю". "Цяпер схопім гэту работу, рынкі, якія сёння свабодныя, тады мы будзем штосьці мець", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. У той жа час Аляксандр Лукашэнка лічыць, што развіццё аграгарадкоў павінна прадаўжацца, аднак ужо не за кошт рэспубліканскіх сродкаў. "Ні ў якім выпадку нельга застыць на гэтым узроўні. Часта бывае так, што ўзяліся за іншую праблему і забылі", — сказаў Прэзідэнт. У якасці аднаго з узорных Аляксандр Лукашэнка прывёў як прыклад аграгарадок Рудня Мазырскага раёна, які ён сёння наведаў. З пераўтварэннем вёскі Рудня ў аграгарадок у 2008 годзе тут адбыліся значныя паляпшэнні ў сацыяльна-бытавым развіцці. Выкананы вялікі аб'ём работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі, рэканструяваны стадыён, пабудаваны тэнісны корт, праведзены капітальныя рамонты дзіцячага сада, школы, амбулаторыі, сельскага Дома культуры, аптэкі, аддзялення паштовай сувязі, вядзецца работа па добраўпарадкаванні возера. У 2007—2011 гадах у Рудні пабудавана і заселена 27 жылых дамоў сядзібнага тыпу. "Трэба давесці ўсе аграгарадкі да ўзроўню Рудні. Тут ёсць усё неабходнае для жыцця. Са школы тут усе ідуць у тэхнічныя ВНУ і сельскую гаспадарку. Можна толькі марыць аб гэтым", — сказаў кіраўнік дзяржавы. "За гэту пяцігодку трэба ўтрэсці гэтыя пытанні, каб у далейшым мы не гаварылі ўжо аб будаўніцтве, пераўтварэнні, рэканструкцыі аграгарадкоў. У гэтай пяцігодцы мы павінны завяршыць гэты працэс", — падкрэсліў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка даручыў наладзіць у Беларусі вытворчасць і перапрацоўку мармуровага мяса: "Мармуроваму мясу быць, — сказаў ён. — Мы наладзім асобную перапрацоўку, разам знойдзем рынкі рэалізацыі і будзем прадаваць". Прэзідэнт адзначыў, што беларускія спецыялісты ўжо вывучаюць замежны вопыт у гэтай справе. "Цяпер мы купляем лінію, гэта нядорага для дзяржавы, усё па еўрапейскіх стандартах упакуем і будзем прадаваць. Сёння вялікі попыт на такую прадукцыю ў Расіі. Таму займацца гэтым будзем, у нас прападае вялікая колькасць угоддзяў", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка даручыў віцэ-прэм'еру Міхаілу Русаму да канца вывучыць гэта пытанне і арганізаваць перапрацоўку мармуровага мяса. "Трэба сваіх людзей прывучаць да нармальнага мяса і лішкі рэалізоўваць у Маскву", — сказаў Прэзідэнт. Кар. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым ён заявіў учора, наведваючы з рабочай паездкай Гомельскую вобласць. "Апошнім часам назіраю, у тым ліку і праз сродкі масавай інфармацыі, што ўсё больш і...
|
|