Праваслаўным хрысціянам Беларусі
14.04.2012
—
Новости Политики
|
"Сардэчна віншую Вас з Пасхай — вялікім святам перамогі веры і жыцця, якое нясе радасць і надзею людзям. У гэты дзень асабліва ярка праяўляецца непарыўнае духоўнае адзінства славянскіх народаў, у аснове якога ляжыць агульная гістарычная, культурная і рэлігійная спадчына. Уваскрэсенне Хрыстова як сімвал усёпераможнай любові ўмацоўвае беларусаў і расіян у імкненні рабіць дабро ў сваёй Айчыне і сваім доме", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што дзейнасць Рускай Праваслаўнай Царквы, накіраваная на ўмацаванне хрысціянскіх традыцый у сучасным грамадстве, адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні сацыяльнай стабільнасці і згоды ў праваслаўным свеце, неад'емнай часткай якога з'яўляюцца нашы краіны. "Няхай святло пасхальных дзён стане для Вас, Ваша Свяцейшаства, крыніцай душэўных сіл і стваральнай працы. Зычу Вам здароўя, многіх і плённых гадоў, аптымізму і дабрабыту", — пажадаў Прэзідэнт Беларусі. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Сардэчна віншую Вас з Пасхай — вялікім святам перамогі веры і жыцця, якое нясе радасць і надзею людзям. У гэты дзень асабліва ярка праяўляецца непарыўнае... |
|