Аляксандр Лукашэнка адзначае вялікую ролю Расіі ў дасягненні высокіх вынікаў у інтэграцыі на постсавецкай прасторы. 21.by

Аляксандр Лукашэнка адзначае вялікую ролю Расіі ў дасягненні высокіх вынікаў у інтэграцыі на постсавецкай прасторы

16.05.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым ён заявіў, сустракаючыся ў Маскве са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым, перадае БЕЛТА.

"Дзякуючы Расійскай Федэрацыі за апошнія 4 гады мы змаглі дасягнуць у інтэграцыі самых высокіх вынікаў", — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка немалую заслугу ў гэтым бачыць Дзмітрыя Мядзведзева. "Ваша рашучасць, нават часам рызыка, што трэба калісьці вырашаць гэтыя пытанні, прывялі да таго, што мы сёння на постсавецкай прасторы маем самую развітую інтэграцыю і ў АДКБ, і ў ЕўрАзЭС, і на прасторы Мытнага саюза, і АЭП, з якой лічацца нават нашы праціўнікі. Гэта дарагога каштуе", — сказаў беларускі лідар, звяртаючыся да Дзмітрыя Мядзведзева. "І тое, што Расія змагла зрабіць гэтыя крокі, — вялікая ваша заслуга. Аб гэтым не толькі я гавару", — дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дзмітрыя Мядзведзева з назначэннем на пасаду кіраўніка ўрада. "Гэту тэму мы ўзнялі з маёй падачы на закрытым пасяджэнні АДКБ. Я выказаўся ў тым плане, што як для прэзідэнта Уладзіміра Пуціна работа на прэм'ерскай пасадзе, так і Дзмітрыя Мядзведзева пасля прэзідэнцтва на прэм'ерскай пасадзе мала што мяняе. Таму што ў вялікай Расіі задач столькі , што цяжка іх падзяліць паміж прэм'ерам і прэзідэнтам", — сказаў беларускі лідар. Паводле яго слоў, гэта пацвярджае і той факт, што Дзмітрый Мядзведзеў ляціць цяпер на сустрэчу "вялікай васьмёркі". "Хачу сказаць, што мала што зменіцца ў вашым жыцці. Нагрузка ўзрасце", — дадаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа пажадаў Дзмітрыю Мядзведзеву поспехаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым ён заявіў, сустракаючыся ў Маскве са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым, перадае БЕЛТА.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика