Аляксандр Лукашэнка канстатуе стабілізацыю сітуацыі ў эканоміцы і фінансах у Беларусі. 21.by

Аляксандр Лукашэнка канстатуе стабілізацыю сітуацыі ў эканоміцы і фінансах у Беларусі

18.05.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым ён заявіў 17 мая, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча.

"Перш за ўсё, я хацеў бы пачуць ад урада (раней мы гэта пытанне абмяркоўвалі са старшынёй праўлення Нацыянальнага банка), як вырашаюцца і будуць вырашацца пытанні, якія хвалююць насельніцтва. Эканоміка і фінансы сёння стабілізаваны. Мы дабіліся таго, чаго хацелі, і ў знешнім гандлі. Я думаю, у вас ужо ёсць дакладныя звесткі за першы квартал, і трэба было б падумаць аб тым, каб нашы людзі адчулі тое, што эканоміка стабілізавалася. Я маю на ўвазе не толькі цэнаўтварэнне, трэба ўжо больш сур'ёзна глядзець на сур'ёзныя рэчы: будаўніцтва жылля, крэдытныя рэсурсы, іх цана і гэтак далей", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка закрануў таксама пытанні, якія датычацца маючага адбыцца візіту ў Беларусь Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна.

"Мы дамовіліся з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі аб тым, што ён свой першы візіт зробіць у Беларусь 31 мая. Таму нам трэба падрыхтавацца па ўсіх напрамках і не толькі ў выніках супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. Патрэбны новыя напрамкі, новыя прапановы, якія дадуць магчымасць выбудаваць нашу палітыку на працяглую перспектыву. Таму трэба паглядзець з пункту гледжання эканомікі, палітыкі. Няхай гэта будуць 3-5 пытанняў, над якімі мы будзем працаваць і якія мы можам прапанаваць для ўвагі і разгляду Расійскай Федэрацыі", — адзначыў Прэзідэнт.

Яшчэ адной тэмай, на якой акцэнтаваў увагу Аляксандр Лу- кашэнка, стала рэалізацыя дзяржаўных праграм.

Кіраўнік дзяржавы цікавіўся тым, як ідзе будаўніцтва найбольш значных аб'ектаў, якія крокі робяцца па развіцці баваўнянага, ільнянога і камвольнага прадпрыемстваў.

"Нам сапраўды трэба зрабіць прарыў у гэтых напрамках, і тады мы будзем гаварыць аб тым, што ў нас лёгкая прамысловасць, вобразна кажучы, заварушылася", — лічыць Прэзідэнт.

Кіраўніку дзяржавы было даложана аб бягучым стане спраў у эканоміцы, выніках яе работы за 4 месяцы, тых праблемных прадпрыемствах, па якіх былі спецыяльныя даручэнні Прэзідэнта і аб шляхах іх вырашэння. Як далажыў прэм'ер-міністр, першыя чатыры месяцы работы эканомікі дэманструюць станоўчыя вынікі. Вялікая работа, якая праводзілася па даручэнні кіраўніка дзяржавы па імпартазамяшчэнні, таксама дае добры эфект, перш за ўсё ў частцы росту дадатнага сальда гандлёвага балансу.

Што датычыцца жыллёвай палітыкі, то было прапанавана ўсенароднае абмеркаванне далейшай стратэгіі развіцця гэтага напрамку ў Беларусі. Паводле слоў прэм'ер-міністра, паступіла больш за 200 розных прапаноў, большасць з якіх накіравана на пашырэнне льгот пры будаўніцтве жылля.

Прэзідэнт даручыў да канца мая разгледзець гэтыя пытанні ва ўрадзе і далажыць для далейшай нарады ў кіраўніка дзяржавы і прыняцця канчатковага рашэння.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы быў падрабязна праінфармаваны аб будаўніцтве і мадэрнізацыі малочнатаварных ферм. Урад, выкарыстоўваючы ў тым ліку магчымасці Банка развіцця, адшукаў у дадатак да Br2,1 трлн яшчэ Br1,2 трлн ільготных крэдытных рэсурсаў, якія накіраваны на крэдытаванне будаўніцтва і мадэрнізацыі малочнатаварных ферм. Прэзідэнт строга запатрабаваў навядзення парадку і правядзення сістэмнай работы па мадэрнізацыі малочнатаварных ферм, каб пад выглядам справаздач аб мадэрнізацыі не праходзілі справаздачы па раней пабудаваных аб'ектах. Пры гэтым мадэрнізацыя павінна прадугледжваць увесь комплекс работ, закранаць як матэрыяльна-тэхнічную базу, так і ўкараненне і захаванне сучасных тэхналогій па належнай эксплуатацыі гэтых ферм у далейшым.

Асобна была закранута тэма рэалізацыі ў Беларусі інвестыцыйных праектаў. Паводле слоў прэм'ер-міністра, цяпер прапрацоўваецца нямала цікавых прапаноў з боку турэцкіх дзелавых колаў. Яны праяўляюць павышаную цікавасць да будаўніцтва ў Беларусі шэрагу аб'ектаў як у сферы гасцінічнага сэрвісу, так і сацыяльнага прызначэння, а таксама да ўзвядзення спартыўных і прамысловых аб'ектаў.

Прэзідэнту даложана аб рэалізацыі інвестпраектаў на праблемных прадпрыемствах, у прыватнасці ў лёгкай прамысловасці.

На гэты час фактычна завершаны работы над крэдытным пагадненнем па ААТ "Камволь". Яго ўмовы даволі выгадныя для беларускага боку. Сума крэдыту складзе 136 млн еўра, што дасць магчымасць не толькі капітальна мадэрнізаваць гэта прадпрыемства, але і значна павялічыць аб'ёмы вытворчасці. Так, плануецца выпускаць да 4 млн пагонных метраў тканіны ў год, што значна перасягне сённяшнія магчымасці прадпрыемства. Наступным аб'ектам для мадэрнізацыі з прыцягненнем інвестыцый стане Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне. Куратарства за гэтым прадпрыемствам, а таксама іншымі праблемнымі аб'ектамі па рашэнні Прэзідэнта ажыццяўляюць кіраўніцтва Саўміна і міністры.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым ён заявіў 17 мая, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча. "Перш за ўсё, я хацеў бы пачуць ад урада (раней мы гэта пытанне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика