Школа патрыятызму
19.05.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускую рэспубліканскую піянерскую арганізацыю з 90-годдзем піянерскага руху. "Піянерская арганізацыя стала сапраўднай школай патрыятызму, якая выхавала не адно пакаленне нашых грамадзян. Прыемна, што сучасная Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, якая сёння аб'ядноўвае больш за паўмільёна дзяўчынак і хлопчыкаў, не толькі захавала лепшыя традыцыі, закладзеныя на працягу ўсёй гісторыі развіцця дзіцячага грамадскага руху, але і павялічыла іх", — гаворыцца ў віншаванні. На думку кіраўніка дзяржавы, далучэнне да працы, актыўны адпачынак, сяброўства і ўзаемавыручка дапамагаюць дзецям заўсёды заставацца адданымі ідэалам дабрыні і справядлівасці, дасягаць намечаных мэт, смела глядзець у будучыню і самім будаваць заўтрашні дзень. Аляксандр Лукашэнка пажадаў юным піянерам годна працягваць справу сваіх папярэднікаў, а таксама здароўя, дабрабыту, невычэрпнага натхнення, поспехаў у вучобе і новых ідэй. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускую рэспубліканскую піянерскую арганізацыю з 90-годдзем піянерскага руху.
|
|