Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў новую рэдакцыю Палажэння аб Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце
23.05.2012
—
Новости Политики
|
Зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ № 237 "Аб некаторых пытаннях Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь" кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 мая. Дакумент прыняты ў мэтах далейшага ўдасканалення дзейнасці Дзяржінспекцыі і накіраваны на павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнага кантролю за выкананнем законаў, рашэнняў Прэзідэнта, урада і іншых дзяржаўных органаў, якія рэгулююць адносіны аховы і выкарыстання аб'ектаў жывёльнага і расліннага свету, земляў. Указам зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, якая ўлічвае змяненні заканадаўства і вынікі яе практычнай дзейнасці. Таксама ўстаноўлены некаторыя новыя патрабаванні, якія датычацца арганізацый і грамадзян. Гэта, у прыватнасці, абавязак арганізацый і грамадзян ва ўстаноўлены тэрмін пісьмова інфармаваць Дзяржінспекцыю аб прынятых мерах па выкананні яе прадпісанняў і пастаноў; абавязак арганізацый — суб'ектаў нарматворчай дзейнасці ўзгадняць з Дзяржінспекцыяй праекты нарматыўных прававых актаў па пытаннях, аднесеных да яе кампетэнцыі. Акрамя таго, устанаўліваецца права Дзяржінспекцыі ўносіць у дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі прапановы аб адмене (змяненні) прынятых імі прававых актаў у выпадку іх неадпаведнасці заканадаўству. У новай рэдакцыі Палажэння больш дакладна вызначаны паўнамоцтвы Дзяржінспекцыі ў частцы дзяржаўнага кантролю за аховай і выкарыстаннем ляснога фонду і зямель пад дзікарослай драўнінна-хмызняковай расліннасцю. Для актывізацыі работы са сродкамі масавай інфармацыі, інфармавання грамадскасці аб дзейнасці Дзяржінспекцыі ў яе структуру ўключана пасада прэс-сакратара. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ № 237 "Аб...
|
|