Удзельнікам VІІ Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні: мадэлі новай эпохі"
29.05.2012
—
Новости Политики
|
Дарагія сябры! Вітаю гасцей і ўдзельнікаў VІІ Беларускага міжнароднага медыя- форуму "Партнёрства ў імя будучыні: мадэлі новай эпохі". За час сваёй працы ён стаў аўтарытэтнай дыялогавай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў геапалітыкі, грамадскага жыцця, развіцця сродкаў масавай інфармацыі. З года ў год гэты форум уносіць важкі ўклад у захаванне міжнацыянальнага міру і згоды. Сёння, як ніколі, вялікая роля мас-медыя ў садзейнічанні развіццю інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы на прынцыпах павагі і супрацоўніцтва. Упэўнены, што сёлетні медыяфорум дапаможа прадстаўнікам журналісцкага і экспертнага згуртавання выйсці на новы ўзровень прафесійнага ўзаемадзеяння і будзе садзейнічаць умацаванню даверу паміж нашымі краінамі. Жадаю вам жывых, цікавых дыскусій, прагрэсіўных ідэй і творчых поспехаў. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія сябры! Вітаю гасцей і ўдзельнікаў VІІ Беларускага міжнароднага медыя- форуму "Партнёрства ў імя будучыні: мадэлі новай эпохі". |
|