Беларусь і В'етнам маюць намер пашыраць супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. 21.by

Беларусь і В'етнам маюць намер пашыраць супрацоўніцтва па ўсіх напрамках

12.06.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым ішла размова падчас сустрэчы 11 чэрвеня Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Беларусі Данг Хыу Чанам у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі.

"Нам цяжка расставацца з сябрамі, але мы вельмі спадзяёмся, што пасля завяршэння вашай дыпламатычнай місіі ў Беларусі сюды прыедзе такі ж добры, правераны ў дружбе чалавек", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Адносіны Беларусі і В'етнама, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, маюць глыбінныя карані. "Наша дружба заснавана на святым — сумеснай барацьбе за незалежнасць. У свой час мы нямала зрабілі, каб В'етнам стаў незалежным. Вы таксама нямала зрабілі, каб у нас устанавіліся самыя цесныя, добрыя і дружалюбныя адносіны", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, што беларуска-в'етнамскім дыпламатычным адносінам ужо 20 гадоў. "Гэтыя адносіны з'яўляюцца фундаментам нашай будучыні", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Беларуска-в'етнамскі тавараабарот дасягнуў практычна $200 млн, але, як лічыць Прэзідэнт, гэта мізэр у параўнанні з тым патэнцыялам, якім валодаюць Беларусь і В'етнам.

"Мы маем вельмі салідны дыялог на самым высокім узроўні, — падкрэсліў Прэзідэнт. — І наогул у нас з В'етнамам няма ніякіх праблем. Па міжнародным парадку дня ў нас адзіныя пазіцыі. Беларусь заўсёды падтрымлівае В'етнам, а В'етнам — Беларусь. Спадзяюся, што так будзе заўсёды".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь гатова ад простага гандлю пераходзіць да больш развітых форм супрацоўніцтва. Ён удакладніў: "Мы гатовы будаваць сумесныя прадпрыемствы па тых напрамках, якія цікавяць в'етнамскі бок".

Прэзідэнт канстатаваў, што В'етнам — краіна, якая бурна развіваецца, вельмі багатая на карысныя выкапні. "Мы маем патрэбу ў вас, вы — у нас", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён выказаў упэўненасць, што ў бліжэйшыя гады Беларусь і В'етнам змогуць паглыбіць двухбаковае супрацоўніцтва.

"Мы цяпер ідзём па ўсіх напрамках: у Афрыцы знаходзім сяброў і партнёраў, у Амерыцы, Еўропе, Азіі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але В'етнам — гэта асаблівая краіна. Нам не трэба даказваць сваю дружбу і вернасць вашаму народу і дзяржаве. Гэта аснова нашага паглыбленага супрацоўніцтва".

Кіраўнік дзяржавы папрасіў перадаць в'етнамскаму кіраўніцтву запэўненні ў гатоўнасці Беларусі актыўна пашыраць супрацоўніцтва з Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам. Беларусь заўсёды гатова прыняць любую дэлегацыю з В'етнама. Беларускія дэлегацыі таксама будуць пастаянна прыязджаць у В'етнам, каб на месцы абмяркоўваць актуальныя тэмы ўзаемадзеяння.

пашыраны пералік пунктаў мытнага афармлення для ўвозу алкаголю і тытунёвых вырабаў

Адпаведны ўказ № 259 "Аб унясенні змянення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2007 г. № 373" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 чэрвеня.

"Гэтым указам рэспубліканскі пункт мытнага афармлення "Урбаны", размешчаны на беларуска-латвійскім участку граніцы, уключаны ў лік рэспубліканскіх пунктаў мытнага афармлення, праз якія ажыццяўляецца прыбыццё на мытную тэрыторыю Мытнага саюза і выбыццё з гэтай тэрыторыі алкагольнай прадукцыі і тытунёвых вырабаў, якія падлягаюць маркіроўцы акцызнымі маркамі", — праінфармавалі ў прэс-службе.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым ішла размова падчас сустрэчы 11 чэрвеня Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика