Тэрміны ўводу энергаблокаў беларускай АЭС могуць змяніцца. 21.by

Тэрміны ўводу энергаблокаў беларускай АЭС могуць змяніцца

14.06.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Згодна з праектам генеральнага кантракта, увод першага энергаблока плануецца на 2018 год, другога — на 2020-ы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік галоўнага інжынера — начальнік вытворча-эксплуатацыйнага ўпраўлення Дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі Сяргей Галанчук.

"У працэсе падрыхтоўкі генеральнага кантракта мы выйшлі на такія тэрміны", — сказаў ён.

Раней планавалася, што першы энергаблок АЭС будзе запушчаны ў 2017 годзе, другі — у 2018-м.

Сяргей Галанчук дадаў, што цяпер выконваецца працэдура ўзгаднення праекта генкантракта ўнутры дзяржаў. "Як толькі гэта будзе зроблена, мы будзем гатовы падпісваць гэты дакумент, — адзначыў ён. — Мы імкнёмся да таго, каб у самы бліжэйшы час падпісаць генеральны кантракт".

Беларуская АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт і будзе пабудавана на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці. Для будаўніцтва першай беларускай АЭС выбраны праект "АЭС-2006", які поўнасцю адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ.

11 кастрычніка 2011 года было падпісана кантрактнае пагадненне аб будаўніцтве АЭС у Беларусі, якое па сутнасці з'яўляецца рамачным і імператыўна вызначае асноўныя палажэнні генеральнага кантракта на будаўніцтва беларускай АЭС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з праектам генеральнага кантракта, увод першага энергаблока плануецца на 2018 год, другога — на 2020-ы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика