Працаўнікам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
16.06.2012
—
Новости Политики
|
Дарагія сябры! Ад усёй душы віншую вас з Днём медыцынскіх работнікаў. Разам з вамі ўся краіна адзначае ваша прафесійнае свята. Гэта знак глыбокай павагі і ўдзячнасці ўрачам, навукоўцам-медыкам, малодшаму і сярэдняму медыцынскаму персаналу, правізарам і фармацэўтам. Айчынная ахова здароўя інтэнсіўна развіваецца. У распараджэнні беларускіх урачоў маюцца самыя сучасныя тэхналогіі, эфектыўныя метады дыягностыкі і найноўшае абсталяванне. Усё гэта дазваляе перамагаць хваробы, якія яшчэ зусім нядаўна лічыліся невылечнымі. Але вырашальная роля ў медыцыне заўсёды будзе належаць людзям, адданым свайму прызванню. Дзякуючы вашым ведам, досведу і таленту пацыенты набываюць здароўе і вяртаюцца да паўнацэннага жыцця. Прыміце словы шчырай падзякі за самаахвярнае служэнне абавязку, высокі прафесіяналізм і добрыя сэрцы. Зычу вам новых працоўных поспехаў, шчасця і дабрабыту. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія сябры! Ад усёй душы віншую вас з Днём медыцынскіх работнікаў. Разам з вамі ўся краіна адзначае ваша прафесійнае свята. Гэта знак глыбокай павагі і...
|
|