Ордэнам Маці ўзнагароджаны 59 шматдзетных жанчын з розных рэгіёнаў Беларусі
13.07.2012
—
Новости Политики
|
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджаны 59 шматдзетных жанчын з Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 ліпеня. Сярод удастоеных гэтай узнагароды — ветэрынарны ўрач ААТ "Навадворскае-агра" Пінскага раёна Соф'я Гузарэвіч, сацыяльны работнік Івацэвіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Пракопчык, прадавец з горада Жыткавічы Наталля Лахвіч, паштальён са Светлагорскага раёна Вольга Патапенка, хатняя гаспадыня з Воранаўскага раёна Зоя Адзінец і ўрач-бактэрыёлаг Асіповіцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Арэхава. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджаны 59 шматдзетных жанчын з Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей....
|
|