Рэкардсмен
21.07.2012
—
Новости Политики
|
Віктар Гумінскі так упадабаў дэпутацкі хлеб, што ўжо ў чацверты раз балатуецца ў склад Палаты прадстаўнікоў. Праўда, на гэты раз ён змяніў акругу. У Барысаве на прыборабудаўнічым заводзе адбыўся сход калектыву, на якім аднагалосна было прынята рашэнне аб вылучэнні Віктара Гумінскага кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Прадстаўнікі адміністрацыі заводу Гумінскага вельмі хвалілі. Чаму ён гэтым разам пабаяўся ісці да былых выбаршчыкаў з Барысаўскай гарадской акругі і перакінуўся на суседнюю, ніхто не запытваўся.Віктар Гумінскі – адзін з самых адыёзных дэпутатаў. Былы ваенны палітрук, ён вельмі ўпадабаў працу не ў казармах і на палігонах, а ў авальнай залі. Абіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў другога, трэцяга, чацвертага склікання. Як толькі пачала стварацца праўладная арганізацыя “Белая русь” – уступіў у яе. Усе апошнія гады з армейскай аргументацыяй “ваюе” з Захадам, чым, напэўна, і замацаваў сваё месца ў розных прэзідіумах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віктар Гумінскі так упадабаў дэпутацкі хлеб, што ўжо ў чацверты раз балатуецца ў склад Палаты прадстаўнікоў. Праўда, на гэты раз ён змяніў акругу.
|
|