Ці вызваліць Лукашэнка Сурапіна і Башырава?
27.07.2012
—
Новости Политики
|
Кіраўнік шведскай фірмы «Studio Total», які арганізаваў палёт самалёта над Беларуссю лічыць, што у Лукашэнкі не было шансаў не прызнаваць факт палёту, асабліва пасля арышту людзей. Але ці вызваліць ён тых, хто ў гэтай справе не вінаваты?
«Яго ўсё больш бянтэжыла, што ён арыштаваў людзей у гэтай справе і ня можа гэта прызнаць для грамадзтва. Таму ў яго не было выбару, як толькі прызнаць у выніку, што адбылося. Але зараз самае галоўнае — што далей будзе з Сурапіным і Башарымавым? Мяркую, сьледчыя не зрабілі сваю справу добрасумленна і прадставілі яму недакладныя зьвесткі пра віну гэтых людзей. Ня маю ўяўленьня, як яны будуць даводзіць у судзе тое, чаго не было, віну гэтага цывільнага хлопца і журналіста, якія нічога не зрабілі дрэннага. Не ўяўляю, якія павінны быць доказы гэтага». Алена Сурапіна: «Калі будуць разьбірацца сумленна, то гэта дапаможа Антону, калі ўсё будзе па справядлівасьці. Хай адказваюць тыя, хто сапраўды вінаваты, хто прапусьціў гэты самалёт. А пры чым тут іншыя? Але пэўнай думкі я ня маю. Мне літаральна пазванілі а палове на другую і паведамілі пра гэта, дык я яшчэ „ператраўліваю“ навіну». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік шведскай фірмы «Studio Total», які арганізаваў палёт самалёта над Беларуссю лічыць, што у Лукашэнкі не было шансаў не прызнаваць факт палёту, асабліва пасля... |
|