Прэзідэнт Беларусі выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю расійскага вучонага і тэлевядучага Сяргея Капіцы
16.08.2012
—
Новости Политики
|
У сувязі са смерцю расійскага вучонага, тэлевядучага і грамадскага дзеяча прафесара Сяргея Капіцы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні яго родным, блізкім і калегам. У спачуванні гаворыцца, што ў Беларусі ведалі і высока цанілі Сяргея Капіцу як вынаходніка і нязменнага вядучага навукова-папулярнай тэлеперадачы "Відавочнае — неверагоднае". "Сяргей Пятровіч пражыў яркае насычанае жыццё, пакінуўшы значны след у гісторыі сусветнай і айчыннай навукі. Адораны вялікім талентам, ён прысвяціў усяго сябе нястомнаму пошуку ісціны, выхаваў цэлую плеяду дастойных маладых вучоных, актыўна працаваў у галіне папулярызацыі навуковых ведаў", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі са смерцю расійскага вучонага, тэлевядучага і грамадскага дзеяча прафесара Сяргея Капіцы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні яго... |
|