Марылуіза Бэк: Палёгкі з візамі — грамадзянскай супольнасці, а не сілавікам. 21.by

Марылуіза Бэк: Палёгкі з візамі — грамадзянскай супольнасці, а не сілавікам

28.08.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сувязі з скандалам вакол супрацы нямецкіх і беларускіх сілавікоў дэпутат Бундэстагу ад партыі зялёных Марылуіза Бэк зрабіла наступную заяву:
«Федэральнае Міністэрства ўнутраных спраў усё яшчэ ўхіляецца ад таго, каб даць дакладнае тлумачэнне наконт супрацоўніцтва з беларускімі службамі бяспекі. Да супрацы з аўтарытарна-дыктарскім рэжымам трэба ставіцца скептычна, аднак для гэтага ведамству не хапіла ані палітычнай інтуіцыі, ані палітычнага розуму».

Паводле нямецкага дэпутата, падобныя падыходы назіраюцца і ў пытанні візавай палітыкі адносна беларускіх грамадзян. «Нягледзячы на тое, што парлямент неаднойчы выказваў сваю гатоўнасць падтрымаць усе мажлівыя спрашчэнні для паездак беларусаў у Нямеччыну, аднак у консульскай службе пад уплывам федэральнага Міністэрства ўнутраных спраў па-ранейшаму ставяцца да гэтага насцярожана, і абмежаванні ўсё яшчэ дзейнічаюць».

Як зазначае Марылуіза Бэк, праблемы з атрыманнем шэнгенскіх візаў у нямецкім консульстве могуць сустрэць самыя розныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці — студэнты, маладыя мастакі, сябры чарнобыльскіх арганізацый. А сілам бяспекі Беларусі, наадварот, аказваецца давер.

Такія падыходы трэба змяніць, перакананая дэпутат нямецкага парламенту ад партыі зялёных.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі з скандалам вакол супрацы нямецкіх і беларускіх сілавікоў дэпутат Бундэстагу ад партыі зялёных Марылуіза Бэк зрабіла наступную заяву:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика