Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні наменклатуры ўзаемных таварных паставак з Азербайджанам"
30.08.2012
—
Новости Политики
|
Беларусь і Азербайджан дамовіліся прапрацаваць магчымасць сумеснага экспарту тавараў на рынкі трэціх краін. Гэту тэму 29 жніўня абмеркавалі кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і азербайджанскі лідар Ільхам Аліеў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Прэзідэнт Беларусі асабіста праводзіў высокага азербайджанскага госця ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, дзе і адбылася іх размова, якая падвяла вынік афіцыйнага двухдзённага візіту Ільхама Аліева. Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні наменклатуры ўзаемных таварных паставак з Азербайджанам, заявіў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што напярэдадні адбыліся інтэнсіўныя і плённыя перамовы на вышэйшым узроўні, падчас якіх з'явіліся новыя прапановы па пашырэнні беларуска-азербайджанскага ўзаемадзеяння па многіх напрамках. Бакі дамовіліся аб прыездзе ў Баку восенню беларускай дэлегацыі і дэталёвым абмеркаванні тых ініцыятыў, аб якіх ішла размова ў ходзе візіту ў Мінск азербайджанскага лідара. "Скажу шчыра: вядома, мы хацелі б, каб беларускія тавары, узровень якасці якіх адпавядае сусветнаму, прысутнічалі на азербайджанскім рынку. Мы ў сваю чаргу аддадзім перавагу ў Беларусі азербайджанскім таварам пры ўсіх роўных умовах", — зазначыў Прэзідэнт Беларусі. Ён удакладніў: "Лічу, у гэтым ёсць вялікі сэнс, калі ў нас няма ніякіх перашкод ва ўзаемным гандлі". У сувязі з гэтым Ільхам Аліеў заўважыў, што ў Азербайджане высока цэняць якасць беларускіх тавараў і маюць намер актыўна пашыраць іх імпарт.Азербайджанскі лідар падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за гасціннасць і высока ацаніў вынікі праведзенага афіцыйнага візіту ў Мінск. "Мы з вамі абмеркавалі шмат пытанняў, найперш двухбаковага фармату адносін, і бачым вялікі патэнцыял далейшага развіцця супрацоўніцтва", — сказаў Ільхам Аліеў. Ён лічыць, што ўжо шмат зроблена ў двухбаковых сувязях за даволі кароткі перыяд: у нарошчванні ўзаемнага тавараабароту, ва ўзаемадзеянні ў прамысловай вытворчасці, энергетыцы. "Мы пратэсціравалі розныя шляхі дастаўкі энергарэсурсаў, якія яшчэ нядаўна былі фантастычнымі, і ўсё гэта ўжо стала рэальнасцю", — сказаў азербайджанскі Прэзідэнт. На яго думку, адзін з галоўных вынікаў візіту — вызначэнне новых шляхоў супрацоўніцтва ў бізнэсе і ўзаемным гандлі. Дарэчы, акрамя раней запланаваных мерапрыемстваў, члены азербайджанскай дэлегацыі наведалі размешчаны побач з Мінскам малочнатаварны комплекс, азнаёміліся з беларускім вопытам развіцця жывёлагадоўлі, які, магчыма, будзе выкарыстаны ў Азербайджане. Ільхам Аліеў рэзюмаваў, што ёсць шмат сфер, якія пакуль яшчэ не задзейнічаны ў двухбаковых адносінах і дзе ёсць вялікія перспектывы. Прэзідэнт Азербайджана таксама падкрэсліў: "Вопыт рэалізацыі праектаў з Беларуссю — унікальны. Тэрміны ад прыняцця рашэнняў да іх ажыццяўлення — вельмі сціслыя. Механізмы прыняцця рашэнняў і кантролю ў абедзвюх краінах — ідэнтычныя". На думку Ільхама Аліева, самае галоўнае, што ёсць, — вялікае ўзаемнае жаданне і далей развіваць адносіны па ўсіх напрамках. Ён выказаў упэўненасць, што ў будучым у Азербайджана і Беларусі з'явіцца шмат новых сумесных праектаў. У сувязі з гэтым ён заўважыў: "У Азербайджане ўжо ведаюць беларускую якасць, і мы пры роўных умовах будзем аддаваць перавагу беларускім вытворцам, што і прадугледжваюць нашы дружалюбныя адносіны". Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў дамовіліся арыентавацца на сумесны экспарт тавараў на рынкі трэціх краін. Прэзідэнт Беларусі прапанаваў: "Мы хочам у Закаўказзе праз Азербайджан, аўтарытэт якога ў рэгіёне вельмі высокі, сумесна выйсці на рынкі іншых, у тым ліку суседніх, краін. Размова, напрыклад, ідзе пра Іран і Турцыю". Кіраўнік беларускай дзяржавы ўдакладніў: "Мы хочам разам з Азербайджанам не толькі з беларускімі, але і з азербайджанскімі, і з сумесна вырабленымі таварамі выйсці на рынкі іншых краін у рэгіёне. Гэта быў бы значны прарыў і вялікая выгада". Ільхам Аліеў падтрымаў гэту прапанову. "Мы зацікаўлены ў гэтым, таму што праз пэўны час наш унутраны рынак будзе забяспечаны ўнутранай вытворчасцю. Такую задачу мы паставілі, і пытанне выхаду на знешнія рынкі, тэма экспартнага патэнцыялу будзе стаяць вельмі востра, калі мы хочам развівацца далей. А мы, зразумела, хочам", — сказаў Прэзідэнт Азербайджана. "Я вітаю ваша рашэнне па прыярытэтным супрацоўніцтве Беларусі з Азербайджанам, і для гэтага ёсць усе перадумовы. Разам мы можам зрабіць многае", — лічыць азербайджанскі лідар. Ён падкрэсліў, што тэма арыентаванасці на рынкі трэціх краін будзе ў ліку абмяркоўваемых на наступным пасяджэнні сумеснай беларуска-азербайджанскай гандлёва-эканамічнай камісіі, якое ў будучым годзе, як плануецца, пройдзе ў Баку. "Там будуць разглядацца дасягнутыя ў Мінску на вышэйшым узроўні дамоўленасці і будзе прааналізавана магчымасць сумеснага выхаду на рынкі трэціх краін", — адзначыў Ільхам Аліеў. Азербайджанскі лідар сказаў, што з вялікім аптымізмам і вялікімі планамі вяртаецца з Мінска і ўжо ў Баку дасць неабходныя ўказанні ўраду, каб усе рашэнні былі ажыццёўлены ў тэрмін. Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што беларускі бок у сваю чаргу будзе дакладна і своечасова выконваць усе дамоўленасці з Азербайджанам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь і Азербайджан дамовіліся прапрацаваць магчымасць сумеснага экспарту тавараў на рынкі трэціх краін. Гэту тэму 29 жніўня абмеркавалі кіраўнік беларускай... |
|