Міхаіл Мясніковіч запрасіў ізраільскі бізнэс актыўней працаваць на беларускім рынку
07.09.2012
—
Новости Политики
|
Аб гэтым ён заявіў учора на сустрэчы з міністрам турызму Ізраіля Стасам Місежнікавым, перадае БЕЛТА. "Мадэрнізацыя эканомікі — гэта прыярытэт сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, менавіта на прынцыпах многаўкладнай эканомікі, транснацыянальнага супрацоўніцтва, — падкрэсліў кіраўнік урада. — Менавіта таму прыход вашых кампаній на беларускі рынак мы ўсяляк вітаем, непасрэдна або з прыцягненнем транснацыянальных кампаній трэціх дзяржаў, міжнароднага бізнэсу". Беларусь разглядае Ізраіль як аднаго з найбольш важных партнёраў для эканамічнага, інавацыйнага і культурнага супрацоўніцтва. "Тут вельмі шматпланавая работа, і вельмі добра, што яна выбудоўваецца ў сістэму, — заявіў Міхаіл Мясніковіч. — Развіваецца партнёрства не толькі паміж сталіцамі нашых краін, але і паміж рэгіёнамі". Прэм'ер-міністр адзначыў рэзультатыўнасць праведзенага пасяджэння сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву ў Мінску. Яно дасць імпульс да рэалізацыі многіх цікавых праектаў. Кіраўнік урада падзякаваў Стасу Місежнікаву за асабісты ўклад у развіццё беларуска-ізраільскіх адносін. Асаблівую ўвагу Міхаіл Мясніковіч удзяліў важнасці ўдзелу Ізраільскай дзяржаўнай карпарацыі экспартнага страхавання (АШРА) у страхаванні экспарту і інвестыцый ізраільскіх кампаній у Беларусь. "Гэта вельмі патрэбная інфраструктура ў інвестыцыйным бізнэсе", — сказаў ён. Беларусь таксама зацікаўлена ў больш хуткім пераходзе на бязвізавы рэжым з Ізраілем. Гэта пашырыць эканамічнае і культурнае супрацоўніцтва паміж краінамі. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ў Беларусі з візітам чакаюць прэзідэнта Ізраіля. "Мы зацікаўлены, каб гэты візіт адбыўся", — падкрэсліў ён. У сваю чаргу Стас Місежнікаў заявіў аб зацікаўленасці ізраільскіх кампаній інвеставаць у Беларусь. Ён звярнуў увагу, што крэдытна-інвестыцыйнае супрацоўніцтва паміж краінамі актывізавалася пасля таго, як у 2009 годзе карпарацыя АШРА прыняла рашэнне аб страхаванні ізраільскіх інвестыцый у Беларусь на суму $50 млн. З чэрвеня 2011 года ліміт такога страхавання павышаны да $160 млн. Разглядаецца магчымасць аб павелічэнні гэтай сумы да $300 млн. "Я даў адпаведныя станоўчыя рэкамендацыі нашаму Мінфіну. Гэта пытанне ў рабоце", — праінфармаваў ён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым ён заявіў учора на сустрэчы з міністрам турызму Ізраіля Стасам Місежнікавым, перадае БЕЛТА. "Мадэрнізацыя эканомікі — гэта прыярытэт...
|
|