У Смаргонскім судзе разглядаюць справы мастакоў суполкі “Пагоня”. 21.by

У Смаргонскім судзе разглядаюць справы мастакоў суполкі “Пагоня”

10.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алеся Цыркунова, Генадзя Драздова, Валянціна Варанішчу і Алеся Пушкіна абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцынаванай акцыі.

2 верасня мастакі правялі пэрформанс, каб ушанаваць памяць кіраўніка антыкамуністычнага падполля ў пасляваенны час Расціслава Лапіцкага. Яны наведалі храм, замовілі імшу, а потым у парку каля помніка Францішку Багушэвічу выставілі партрэты. Адтуль мастакі пайшлі да дому мясцовага актывіста. Па дарозе яны раздавалі мінакам буклеты пра дзейнасць Расціслава Лапіцкага. Доўжылася гэта нядоўга, бо іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Ноч да суду мастакі правялі ў пастарунку міліцыі.

Алеся Цыркунова аштрафавалі на 1 мільён рублёў. Іншыя затрыманыя запатрабавалі адваката і суд перанеслі на 10 верасня. Сёння яны прыйшлі на суд з новымі партрэтамі і прадэманстравалі іх каля будынку суду і ў судовай залі.

Сёння першай разглядалася справа Генадзя Драздова. У выніку яму прысудзілі штраф у памеры 3-х мільёнаў рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алеся Цыркунова, Генадзя Драздова, Валянціна Варанішчу і Алеся Пушкіна абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцынаванай акцыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика