У дзень калі прысуд над Зьмітром Дашкевічам ўступіў у “законую сілу” 114 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, што прадстаўляюць розныя дэмакратычныя партыі і рухі аб’ядналіся ў абароне Дашкевіча і іншых беларускіх палітвязняў.
28 жніўня 2012 года лідэр “Маладога фронту”, вязень сумлення Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на год пазбаўлення свабоды быццам бы “за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі”. Арыштаваны 18 снежня, напярэдадні дня галасавання прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, ён быў асуджаны да двух гадоў калоніі строгага рэжыму на падставе ілжэсведчання нібыта пацярпелых. У іх ролі прадсталі раней судзімыя міліцэйскія правакатары.
Непавага да ўласных законаў і міжнародных абавязкаў, несупынныя рэпрэсіі, жорсткі пераслед апанентаў, міжнароднае асуджэнне і ізаляцыя – гэта усё больш характэрызуе ўладу ў Беларусі.
Узнаўленне бесканфліктных і ўзаемавыгадных адносінаў з краінамі Еўрапейскага Саюзу і ЗША немагчымае без вызвалення палітвязняў. Краіна не выйдзе з самаізаляцыі, пакуль у беларускіх турмах знаходзіцца вязні, асуджаныя за свае перакананні. Цывілізаваныя краіны і прадпрымальнікі таксама не зацікаўленыя інвеставаць у эканоміку дзяржавы, якая груба і сістэматычна парушае асабістыя законы і міжнародныя пагадненні.
Чарговы прысуд Зміцеру Дашкевічу, вынесены да заканчэння тэрміну папярэдняга, — гэта яшчэ адзін сродак у арсенале рэпрэсій беларускіх уладаў. Пераследванні, якім падвяргаецца Дашкевіч, носяць выразна палітычны характар і супярэчаць міжнародным абавязкам Беларусі, у прыватнасці па недапушчэнні жорсткага і бесчалавечнага абыходжання і пакарання, — упэўненыя беларускія і міжнародныя праваабаронцы.
Мы, кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, прадстаўляем розныя дэмакратычныя партыі і рухі. У нас могуць быць свае погляды на будучыню нашай краіны, розныя стратэгіі ўдзелу ў выбарчай кампаніі. Але ўсіх нас аб’ядноўвае імкненне дамагчыся таго, каб Беларусь зрабілася дэмакратычнай краінай без паліцэйскага пераследу іншадумцаў, без палітычных зняволеных. Таму мы заяўляем:
У дзень калі прысуд над Зьмітром Дашкевічам ўступіў у “законую сілу” 114 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, што...