Прэзiдэнт Беларусi накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам Спартакiяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей i юнацтва
13.09.2012
—
Новости Политики
|
Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам Спартакiяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей i юнацтва ў Магiлёве, паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара. "Беларусь зноў прымае эстафету правядзення Спартакiяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей i юнацтва. Прыемна, што гэтыя спаборнiцтвы сталi масавымi i карыстаюцца вялiкай папулярнасцю сярод школьнiкаў i студэнтаў ад Брэста да Уладзiвастока", — гаворыцца ў прывiтаннi. Спартакiяда з'яўляецца сiмвалам дружбы i адзiнства маладога пакалення народаў Беларусi i Расii, праяўленнем сiлы духу i сумленнай спартыўнай барацьбы, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт Беларусi падкрэслiў, што паспяховае выступленне на спаборнiцтвах такога ўзроўню адкрывае рэальныя перспектывы ў вялiкiм спорце, i выказаў перакананасць, што многiя з удзельнiкаў Спартакiяды ўжо зусiм хутка стануць славутымi атлетамi, уладальнiкамi высокiх тытулаў i алiмпiйскiх медалёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам Спартакiяды Саюзнай... |
|