Хто ідзе, хто не ідзе. 21.by

Хто ідзе, хто не ідзе

15.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб’яднаная грамадзянская партыя і партыя БНФ сёння павінны прыняць рашэнне, ці будуць здымацца за парламенцкіх выбараў партыйныя кандыдаты.

Хутчэй за ўсё адпаведнае рашэнне будзе прынята, бо большасць кандыдатаў у сваіх выступах заклікалі выбаршчыкаў байкатаваць выбары, бо надзеі на справядлівы падлік галасоў яны не маюць. З заклікам зняць кандыдатаў і не расколваць апазіцыю да лідараў кампаніі “Гавары праўду” і Руху “За свабоду” Уладзіміра Някляева і Аляксандра Мілінкевіча напярэдадні звярнуўся яшчэ адзін апазіцыйны палітык Віталь Рымашэўскі. Але хутчэй за ўсё заклік пачуты не будзе.

“ Не так шмат засталося моцных людзей, якія працуюць і ідуць да канца. Калі ўсе здымуцца, то ўлада зробіць напэўна вельмі просты трук. Яна дапусціць упершыню за 16 гадоў АБСЕ да падліку галасоў. А чаго губляць: хай АБСЕ падлічыць і ўбачыць, што сапраўды перамаглі тыя, на каго ставіць улада. А канкурэнтаў няма. Чаго тут не пусціць іх да працы выбарчай камісіі, -- заявіў Мілінкевіч. -- Таму зараз нельга здымаць найбольш моцных кандыдатаў ад апазіцыі, якія добра працуюць і канкуруюць на сваіх акругах. І мы папросім і АБСЕ прыйсці менавіта ў такія акругі і ўчасткі і там назіраць за выбарамі."

Такім чынам, хутчэй за ўсё адзінага сцэнарыя апазіцыі ўсё ж не будзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб’яднаная грамадзянская партыя і партыя БНФ сёння павінны прыняць рашэнне, ці будуць здымацца за парламенцкіх выбараў партыйныя кандыдаты.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика