Аляксандр Лукашэнка і Герман Грэф абмеркавалі перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі з Ашчадным банкам Расіі. 21.by

Аляксандр Лукашэнка і Герман Грэф абмеркавалі перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі з Ашчадным банкам Расіі

26.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым вывесці супрацоўніцтва Беларусі з Ашчадным банкам Расіі на новую ступень. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 25 верасня, сустракаючыся са старшынёй праўлення Ашчаднага банка Расіі Германам Грэфам.

"Мы з вамі дамаўляліся, што праз пэўны прамежак часу сустрэнемся і разам прапануем нейкія новыя варыянты супрацоўніцтва, каб выйсці на больш высокую ступень гэтага супрацоўніцтва", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што гатовы ўдзельнічаць у абмеркаванні гэтых прапаноў. "Калі яны прымальныя для нас, то мы з задавальненнем пойдзем насустрач такому гіганту, як Ашчадны банк Расіі", — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў той факт, што месцам правядзення форуму сваіх даччыных прадпрыемстваў Ашчадны банк выбраў менавіта Беларусь: "Нам прыемна гэта. Гэта ў нейкай ступені давер да нашай краіны".

У сваю чаргу Герман Грэф выказаў удзячнасць беларускаму боку за актыўнае супрацоўніцтва на працягу апошніх гадоў. "Тыя планы, якія мы намячалі да канца 2014 года і якія зафіксаваны ў інвестыцыйным пагадненні паміж намі і ўрадам Беларусі, практычна ўвесь аб'ём абавязацельстваў будзе выкананы да канца гэтага года — за два гады да заканчэння таго тэрміну, аб якім мы дамаўляліся", — сказаў старшыня праўлення Ашчаднага банка.

У ходзе сустрэчы быў абмеркаваны ўвесь спектр пытанняў, якія датычацца дзейнасці Ашчаднага банка ў Беларусі, у тым ліку ўкараненне новых тэхналогій і паслуг у банкаўскай сферы Беларусі. "Сёння мы вельмі актыўна працуем у рэспубліцы. Сукупны аб'ём прадастаўленых рэсурсаў за апошнія тры гады з боку Ашчаднага банка склаў звыш $11 млрд. Цяпер у нас адкрыты лініі на рэспубліку звыш $6,5 млрд. Гэта, вядома, самыя буйныя пазіцыі сярод усіх замежных банкаў", — расказаў Герман Грэф.

Старшыня праўлення Ашчаднага банка Расіі пацвердзіў рэфінансаванне крэдыту "Беларуськалія" ў $1 млрд. Таксама абмеркавана магчымасць удзелу Ашчаднага банка ў рэалізацыі розных інвестыцыйных праектаў. Адзін з буйнейшых такіх праектаў — распрацоўка калійнага радовішча ў Беларусі.

Герман Грэф падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за падтрымку, якая на працягу апошніх трох гадоў аказвалася дзейнасці Ашчаднага банка ў Беларусі. "Мы маем вельмі добрыя вынікі нашага бізнэсу," — падкрэсліў ён.

Група Ашчаднага банка Расіі з'яўляецца буйной міжнароднай фінансавай арганізацыяй. Яна прадстаўлена ў 18 краінах. Філіяльная сетка гэтага банка ўключае 17 тэрытарыяльных банкаў і больш за 19 тыс. падраздзяленняў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Даччыныя банкі Ашчаднага банка Расіі працуюць у Беларусі, Казахстане і Украіне. Адкрыты прадстаўніцтвы ў Германіі, Кітаі і філіял у Індыі. Па рыначнай капіталізацыі Ашчадны банк Расіі ўвайшоў у топ-20 буйнейшых банкаў свету і займае 16-е месца.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым вывесці супрацоўніцтва Беларусі з Ашчадным банкам Расіі на новую ступень. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика