Сумеснымі намаганнямі мы можам вырашаць самыя складаныя задачы
02.10.2012
—
Новости Политики
|
У гэтай пяцігодцы ў Беларусі важнейшым прыярытэтам з'яўляюцца інавацыі, заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод. "Высокія званні, ордэны і медалі — дастойная ацэнка вашай працы, гордасць для родных, блізкіх і тых, хто працуе побач з вамі. Вы дабіліся выдатных поспехаў, заслужылі павагу і прызнанне як сапраўдныя прафесіяналы і майстры сваёй справы", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да ўзнагароджаных. Прэзідэнт адзначыў: "Заўтрашні дзень Беларусі ў руках ініцыятыўных і мэтанакіраваных людзей, тых, хто хоча зрабіць жыццё лепшым і гатовы прыкласці для гэтага ўсе намаганні. Стараннасць і плённая праца заўсёды ўзнагароджваюцца. І сённяшняя наша цырымонія — яшчэ адно пацвярджэнне гэтага". Сярод узнагароджаных — прадстаўнікі вытворчага сектара. Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў уклад у развіццё айчыннага прыборабудавання адкрытага акцыянернага таварыства "Пеленг", навукова-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Атамтэх" і адкрытага акцыянернага таварыства "Дысплэй". Тут асвоілі выпуск канкурэнтаздольнай навукаёмістай прадукцыі, запатрабаванай не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Гэта прыборы для радыяцыйных вымярэнняў, оптыка-электроннае абсталяванне, авіяцыйныя маніторы. "У бягучай пяцігодцы важнейшы прыярытэт — інавацыі. Таму асаблівая ўвага прыкавана да вашага пошуку, да рэалізацыі новых ідэй і асваення новых тэхналогій", — падкрэсліў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў той факт, што ў Беларусі "зрабілі стаўку на эканоміку ведаў, а яна ў многім ствараецца намаганнямі дальнабачных кіраўнікоў, таленавітых інжынераў, рацыяналізатараў і вынаходнікаў". У сувязі з гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу на поспехі работнікаў ЗАТ "Салігорскі інстытут праблем рэсурсазберажэння", дзе асвоены выпуск сучаснага горна-шахтавага абсталявання. У аснову яго вытворчасці пакладзены вынаходствы і самыя перадавыя распрацоўкі, іх укараненне прыносіць ужо бачны эканамічны эфект. У ліку ўзнагароджаных былі ваеннаслужачыя. "Абарона Айчыны ва ўсе часы лічылася ганаровай місіяй. І ў нашы дні вы карыстаецеся заслужанай павагай і даверам грамадства, і людзі на вас спадзяюцца, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы ганарымся тым, што, захоўваючы традыцыі, завешчаныя нам героямі мінулага, пастаянна ўдасканальваем тэхнічнае аснашчэнне Узброеных Сіл і падрыхтоўку асабовага складу. Вы прысвяцілі сябе служэнню Айчыне, ахове міру і спакою грамадзян. Прыміце словы ўдзячнасці за вашу самаадданасць, мужнасць і вернасць абавязку". Кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў таксама групу спартсменаў і трэнераў: "Многія з вас заваявалі для сваёй краіны спартыўныя ўзнагароды на спаборніцтвах самага высокага ўзроўню або выхавалі чэмпіёнаў, на рахунку якіх нямала рэкордаў". Высокімі званнямі і дзяржаўнымі ўзнагародамі адзначаны шэраг дзеячаў мастацтва. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "У цяперашні няпросты час выключна важна, каб мастацтва заахвочвала да дабра і стварэння, сцвярджала маральныя каштоўнасці і пры гэтым ярка, праўдзіва расказвала аб сучасніках". У ліку ўзнагароджаных былі прадстаўнікі самых розных прафесій. Звяртаючыся да іх, Прэзідэнт падкрэсліў: "Вашы дасягненні дэманструюць поспехі ў вельмі важных сферах жыцця беларускага грамадства. Яны сімвалізуюць тое, чаго краіна дабілася за апошнія гады ў галіне прамысловасці і развіцця тэхналогій, спорту і мастацтва. Вашы веды, вопыт і майстэрства служаць Беларусі і яе народу. Вы даказваеце, што любыя здзяйсненні нам пад сілу і разам мы можам вырашаць самыя складаныя задачы". Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтай пяцігодцы ў Беларусі важнейшым прыярытэтам з'яўляюцца інавацыі, заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка на цырымоніі... |
|