«Што агульнага паміж Беларуссю і Sony? І тое, і другое не можа абысціся без Эрыксана»
03.10.2012
—
Новости Политики
|
Пасля таго як амбасадар Стэфан Эрыксан быў вымушаны зьехаць зь Беларусі, ён цягам некалькіх месяцаў не даваў аніякіх інтэрвію і не рабіў заяваў у гэтай сувязі. 3 кастрычніка на старонках швэдзкага выданьня Aftonbladet дыплямат парушыў маўчаньне.Эрыксан даў свае тлумачэньні, чаму ўлада Лукашэнкі выставіла яго з краіны. Пры гэтым ён адзначае, што прычына таму — усё ж не гісторыя з «плюшавым дэсантам».
Размову з Эрыксанам вядзе журналіст Вольфганг Хансан: «Я быў адным з многіх журналістаў, якія спрабавалі атрымаць інтэрвію ў Эрыксана ў сувязі з дыпляматычным крызісам у швэдзка-беларускіх стасунках. Аднак тады яго тэлефоны не адказвалі і ён быў недаступны. Сёньня Эрыксан тлумачыць прычыну — у МЗС не хацелі рызыкаваць і злаваць Менск, і менавіта таму ён вырашыў «залегчы на дно». Гэтымі днямі з амбасадарам удалося пагутарыць, калі ён браў удзел у пасяджэньні непалітычнай арганізацыі FoF (яе мэта — спрыяць грамадзкай дыскусіі ў пытаньнях бясьпекі і абароны Швэцыі). Размова пачалася з анэкдоту, якія ходзіць па беларускіх сацыяльных сетках: «Што агульнага паміж паміж Беларусьсю і Sony? І тое, і другое ня можа абысьціся бяз Эрыксана!» — сьмяецца дыплямат. З усьмешкай Эрыксан расказвае сёньня і пра тое, што рашэньне беларускіх уладаў спыніць акрэдытацыю засьпела яго падчас адпачынку ў лесе пад Вэстэросам, калі ён пайшоў у грыбы. «Гэта было неяк ашаламляльна, хоць сказаць, што гэта стала поўнай нечаканасьцю — нельга. У Стакгольм паступалі сыгналы зь Менску, што там незадаволеныя палітычнай лініяй Швэцыі што да Беларусі ды асабіста мной таксама», — кажа дыплямат. Эрыксан упэўнены, што рашэньне прымалася на ўзроўні Лукашэнкі. Цяпер, кажа Эрыксан, дыпляматычныя стасункі паміж Беларусьсю і Швэцыяй разарваныя. «Швэдзкая амбасада ў Менску ўсё ж ёсьць. Яна не зачыненая. Аднак актыўнасьці ніякай няма», — кажа дыплямат. Дыплямат тлумачыць сытуацыю трыма прычынамі: «Швэцыя даўно праводзіць выразную лінію адносна пытаньняў з правамі чалавека і адкрыта гаворыць пра сытуацыю ў Беларусі. Таксама Швэцыя — адна з краінаў, якія найбольш актыўна ўдзельнічаюць у распрацоўцы гэтай палітыкі. Што да трэцяй прычыны, то гэта я сам». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля таго як амбасадар Стэфан Эрыксан быў вымушаны зьехаць зь Беларусі, ён цягам некалькіх месяцаў не даваў аніякіх інтэрвію і не рабіў заяваў у гэтай сувязі. 3...
|
|