Беларусь вiтае iнвестыцыйнае супрацоўнiцтва з "Газпрамам". 21.by

Беларусь вiтае iнвестыцыйнае супрацоўнiцтва з "Газпрамам"

23.11.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адзначае, што супрацоўнiцтва Беларусi з ААТ "Газпрам" выйшла на якасна новы ўзровень. Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы заявiў 22 лiстапада на сустрэчы са старшынёй праўлення "Газпрама" Аляксеем Мiлерам, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара.

"Я з вялiкiм задавальненнем адзначаю, што ў нас няма, як гэта было заўсёды раней, такога, што новы год пачынаецца, а ў нас аб'ёмы дзесьцi не складаюцца, што мы па цэнах не дамовiлiся на прыродны газ. Па-мойму, такiх вострых пытанняў у нас ужо сёння не ўзнiкае", — заявiў Аляксандр Лукашэнка. — "Наадварот, толькi адны планы на будучыню, i планы вялiкiя", — пацвердзiў Аляксей Мiлер.

Паводле слоў Прэзiдэнта, супрацоўнiцтва беларускага боку з ААТ "Газпрам" выйшла на новы ўзровень. "Ведаю, што i мы прапрацоўвалi шэраг сумесных праектаў з "Газпрамам", i вы, магчыма, прапануеце новыя праекты, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Прынамсі, па тых праектах, што прапаноўвалiся раней, знойдзены напрамкi супрацоўнiцтва, якія задавальняюць абодва бакi. Мы iх можам абмеркаваць з вамi, але рашэнне знойдзена".

"Мы з вялiкiм задавальненнем вiтаем тое, што "Газпрам" больш рашуча з вялiзнымi iнвестыцыямi iдзе ў Беларусь. Мы гэта падтрымлiваем, нам гэта выгадна", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Пры гэтым ён адзначыў, што гэтае супрацоўнiцтва выгадна i "Газпраму". "Давайце гэтыя праекты абмяркуем i намецiм шляхi нашага далейшага супрацоўнiцтва", — прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.

На сустрэчы абмяркоўвалiся пытаннi ўзаемадзеяння ў газавай сферы. У 2012 годзе ў Беларусь будзе пастаўлена каля 22 млрд куб. м газу, што на 10% больш, чым летась. "Гэта яскравы паказчык таго, што эканомiка рэспублiкi развiваецца дынамiчна, паколькi аб'ёмы энергаспажывання, газаспажывання — гэта першы iндыкатар эканамiчнага росту", — адзначыў Аляксей Мiлер па вынiках сустрэчы.

Была абмеркавана тэма павелiчэння аб'ёму транзiту газу праз тэрыторыю Беларусi. Чакаецца, што па вынiках гэтага года будзе дасягнута 100-працэнтная загрузка транзiтных магутнасцяў, транзiт складзе 44,5 млрд куб. м газу.

"Газпрам" плануе ў перспектыве павялiчыць аб'ём транзiту расiйскага газу праз тэрыторыю Беларусi на 30%. Будуць дадзены адпаведныя даручэннi па распрацоўцы тэхнiка-эканамiчнага абгрунтавання, а работы могуць пачацца ўжо ў 2013 годзе. Рэалiзацыя гэтых планаў дасць магчымасць у даволi кароткiя тэрмiны, на працягу трох-чатырох гадоў, iстотна павялiчыць аб'ём транзiту. "У далейшым мы гатовыя iнвеставаць у стварэнне новых магутнасцяў для транзiту газу праз тэрыторыю Беларусi", — заявiў Аляксей Мiлер.

Адно з галоўных пытанняў — гэта забеспячэнне надзейнасцi i стабiльнасцi паставак газу спажыўцам у нашай краiне. "Газпрам" сумесна з урадам Беларусi распрацоўвае 3- i 10-гадовую iнвестыцыйныя праграмы, у якiх у першую чаргу будзе нададзена ўвага рэканструкцыi газаразмеркавальных станцый. "Мы плануем, што маглi б у год рэканструяваць больш за 10 станцый i да 2015 года рэканструяваць 35 ГРС", — сказаў кiраўнiк "Газпрама".

На сустрэчы таксама было нададзена ўвага павышэнню надзейнасцi забеспячэння спажыўцоў у асенне-зiмовы перыяд. Акрамя таго, абмяркоўвалiся пытаннi павышэння надзейнасцi забеспячэння асобных рэгiёнаў, у прыватнасцi Палесся. У гэтым плане мэтазгодна пабудаваць газаправод-перамычку Мiкашэвiчы—Лунiнец.

Яшчэ адзiн перспектыўны праект супрацоўнiцтва звязаны з выкарыстаннем газаматорнага палiва. "З урадам Беларусi падпiсаны пратакол па сумеснай працы ў гэтым кiрунку. Прэзiдэнт цалкам падтрымлiвае. Мы ў самы блiжэйшы час разам з урадам Беларусi выйдзем на сумесную праграму дзеянняў", — сказаў кiраўнiк "Газпрама".

Гаворка iшла i аб рэалiзацыi сумесных сацыяльных праектаў. "Газпрам" выказаў жаданне пабудаваць у Мiнску вялiкi сучасны шматфункцыянальны офiсна-дзелавы комплекс, якi ўключае ў сябе i аб'екты фiзкультурна-аздараўленчага плана, гасцiнiцу. Дасягнута дамоўленасць аб фiнансаваннi будаўнiцтва шматкватэрнага дома для шматдзетных сем'яў. У супрацоўнiцтве з Мiнгарвыканкамам таксама будзе фiнансавацца развязка на праспекце Незалежнасцi. "Хацеў бы яшчэ адзначыць i пытаннi па аўтавакзале, яго рэканструкцыi". Газпрам "гатовы iнвеставаць значныя сродкi ў будаўнiцтва гэтага комплексу. Я зараз не буду казаць аб парадку лiчбаў, але ён вельмi вялiкi", — сказаў старшыня праўлення ААТ "Газпрам".

Аляксей Мiлер падзякаваў за магчымасць у жнiўнi гэтага года наведаць Белавежскую пушчу i Брэсцкую крэпасць: "Вельмi моцныя ўражаннi на мяне зрабiла Брэсцкая крэпасць, i мы прынялi рашэнне па аднаўленнi паўднёва-ўсходняй казармы, капiтальным рамонце i размяшчэннi там экспазiцыi. Будзем дапамагаць Брэсцкай крэпасцi, фiнансаваць, аказваць усялякую дапамогу".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адзначае, што супрацоўнiцтва Беларусi з ААТ "Газпрам" выйшла на якасна новы ўзровень. Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы заявiў 22...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика