Аляксандр Лукашэнка: "Дзяржава будзе дапамагаць будаваць жыллё толькі тым, хто ў гэтым мае патрэбу". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "Дзяржава будзе дапамагаць будаваць жыллё толькі тым, хто ў гэтым мае патрэбу"

30.11.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі на ўчарашняй нарадзе па пытаннях развіцця жыллёвага будаўніцтва ў Мінску выказаў шэраг крытычных заўваг у дачыненні да тэмпаў і прадукцыйнасці працы ў будаўнічай сферы Беларусі, перадае БЕЛТА.

"Я катэгарычна незадаволены тэмпамі будаўніцтва жылля і наогул будаўніцтва ў нашай краіне. Да гэтага мы яшчэ вернемся. І вельмі шкада, што пры гэтым мы можам страціць вельмі шмат як чыноўнікаў, так і будаўнікоў", — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што, як яму дакладваюць, колькасць будаўнікоў зменшылася прыкладна на 8% у параўнанні з лепшымі часамі. Гэтым, у тым ліку, тлумачыцца зацягванне тэрмінаў будаўніцтва. "У нас у 3-5 разоў прадукцыйнасць працы ў будаўніцтве ніжэй, чым у Еўропе. Гэта сведчыць аб тым, што ў нас лішнія людзі на тых будоўлях, якія мы выконваем. Таму трэба паглядзець, як мы будуем, якая там арганізацыя, якая заработная плата, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — Па маіх назіраннях, калі будуе заможны прыватнік, там дзень і ноч працуюць людзі, таму што яны арганізавалі нармальна працу і плацяць годную зарплату. І лішніх людзей, бязладнасці там няма". Як лічыць прэзідэнт, неабходна больш шырока прыцягваць да жыллёвага будаўніцтва прыватны бізнэс. "Шчыра скажу, па аб'ектыўных прычынах дзяржава не можа ў ранейшых аб'ёмах фінансаваць жыллёвае будаўніцтва. Неабходна адшукваць альтэрнатыўныя крыніцы, больш шырока прыцягваць прыватны бізнэс, прадстаўнікі якога тут прысутнічаюць. Яны, дарэчы, бралі на сябе пэўныя абавязацельствы, і сёння я хацеў бы пачуць ад іх і ад мэра Мінска, як яны выконваюцца", — заявіў Прэзідэнт.

Ён звярнуў увагу на некаторыя праблемы ў развіцці Мінска, якія абвастрыліся. Адна з іх — невыкананне заданняў жыллёвага будаўніцтва. "Не сакрэт, што ў цяперашніх умовах перыяд чакання грамадзян у чарзе складае больш за 20 гадоў. Калі тэмпы жыллёвага будаўніцтва не нарасціць, то гэты тэрмін павялічыцца яшчэ больш", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "На жаль, стала сістэматычным парушэнне нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва, — працягнуў беларускі лідар.

— З пачатку года колькасць даўгабудаў па жыллі ўзрасла ў 2 разы. Гэта недапушчальна ні для Мінска, ні для іншых рэгіёнаў". Яшчэ адна праблема, пра якую згадаў Прэзідэнт, — нізкая якасць будаўніцтва: "Вялізны паток скаргаў грамадзян. За гэта адкажаце на ўсю катушку". Акрамя таго, узнікаюць праблемы ў пытаннях фінансавання і своечасовага будаўніцтва аб'ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры ў раёнах жылой забудовы.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў недахоп тэрыторый у гарадской мяжы. "Адразу хачу адзначыць, што забяспечыць усіх мінчан жыллём у гарадской мяжы ўжо немагчыма, ды і не патрабуецца. На гэты конт мае рашэнні вядомыя. Прашу іх выконваць, — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. — Па шчыльнасці засялення Мінск у паўтара-тры разы перасягнуў такія еўрапейскія сталіцы, як Берлін, Вена, Рым, Прага і Стакгольм. Таму больш аптымальным будзе пошук іншых шляхоў забудовы". "Мы ўключылі ў гарадскую рысу частку земляў Мінскага раёна, як гэта было і з Зялёным Борам, пра які пойдзе гаворка. Але такі падыход мае свае абмежаванні. Нам ні ў якім разе нельга выводзіць з абароту сельскагаспадарчыя ўгоддзі", — адзначыў Прэзідэнт.

У той жа час Прэзідэнт Беларусі заявіў, што дзяржава будзе дапамагаць будаваць жыллё толькі тым, хто ў гэтым мае патрэбу. "Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што трэба адкінуць надзеі на тое (гэта грамадзян тычыцца), што дзяржава ўсім пабудуе жыллё, кватэры, дамы, гэтак жа як і на тое, што дзяржава ўсім дасць льготныя крэдыты пад 5%. Дзяржава павінна дапамагчы тым, хто гэта не можа рабіць. Усім астатнім трэба зарабляць грошы і іх укладваць, у тым ліку і ў будаўніцтва жылля", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі на ўчарашняй нарадзе па пытаннях развіцця жыллёвага будаўніцтва ў Мінску выказаў шэраг крытычных заўваг у дачыненні да тэмпаў і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика