Сувязі з паслом у Мінску прывялі да адстаўкі міністра замежных спраў Ізраіля
14.12.2012 20:50
—
Новости Политики
|
Сувязі з паслом у Мінску прывялі да адстаўкі міністра замежных спраў Ізраіля ![]() У чацвер генеральны пракурор Ягуда Вайнштэйн абвясціў, што пракуратура вырашыла закрыць асноўную справу супраць Лібермана адносна магчымага адмывання грошай, расследаванне якой цягнулася больш як 10 гадоў. У суд будзе перададзенае толькі абвінавачанне супраць Лібермана за злоўжыванне грамадскім даверам. Следзтва падазрае, што Ліберман, стаўшы міністрам замежных спраў, аказваў былому ізраільскаму паслу ў Беларусі Зэеву Бэн-Ар'е пратэкцыю нібыта ў якасьці падзякі за тое, што той у свой час з уласнай ініцыятывы даваў яму закрытую інфармацыю. Пры гэтым пракуратура абвінавачвае кіраўніка МЗС у тым, што ён не паведаміў адпаведным органам пра гэтыя дзеянні Бэн-Ар’е. Ліберман, які ўзначальвае таксама партыю "Наш дом – Ізраіль", выказаў надзею, што судовы працэс скончыцца да парламэнцкіх выбараў, прызначаных на 22 студзеня 2013 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следзтва падазрае, што Ліберман, стаўшы міністрам замежных спраў, аказваў былому ізраільскаму паслу ў Беларусі Зэеву Бэн-Ар'е пратэкцыю нібыта ў якасьці падзякі за...
|
|