Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі правядзенне чарговага пасяджэння ВДС і баланс паставак нафты ў 2013 годзе
21.12.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Маскве 19 снежня абмеркавалі правядзенне чарговага пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы і баланс паставак нафты ў 2013 годзе. "Абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, прэзідэнты абмеркавалі правядзенне чарговага пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. У ходзе гутаркі быў закрануты шэраг пытанняў эканамічнага ўзаемадзеяння", — праінфармавалі ў прэс-службе. Там удакладнілі, што кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі выдзяленне Беларусі чарговага траншу крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, пытанні супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, у тым ліку фарміраванне балансу нафты і нафтапрадуктаў у 2013 годзе. Прэзідэнты абмеркавалі беларуска-расійскае ўзаемадзеянне ў сферы экспарту калійных угнаенняў, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, якія маюць узаемны інтарэс. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Маскве 19 снежня абмеркавалі правядзенне чарговага пасяджэння Вышэйшага...
|
|