Дакладныя арыенціры
05.01.2013
—
Новости Политики
|
Міхаіл Мясніковіч назваў прыярытэтным у 2013 годзе павелічэнне аб’ёмаў узвядзення арэнднага жылля Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч правёў 3 студзеня селектарную нараду па асноўных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2013 годзе. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада. У нарадзе прынялі ўдзел кіраўнікі міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў і канцэрнаў, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. «Асаблівую ўвагу Міхаіл Мясніковіч удзяліў пытанням будаўніцтва жылля. У якасці прыярытэту абазначана павелічэнне аб’ёмаў узвядзення арэнднага жылля», — сказалі ў прэс-службе ўрада. Як праінфармавалі ў прэс-службе, у час нарады прэм’ер-міністр падкрэсліў, што ўсе прагнозныя паказчыкі, зацверджаныя на бягучы год, павінны быць выкананы. Адпаведную задачу ставіць перад урадам кіраўнік дзяржавы. Асаблівая ўвага ўдзяляецца паказчыкам па экспарце і знешнегандлёвым сальда. На нарадзе было адзначана, што важнейшым прыярытэтам з’яўляецца мадэрнізацыя. «План мадэрнізацыі павінен быць на кожным прадпрыемстве і рэалізоўвацца эфектыўна. Міністэрству фінансаў і Міністэрству эканомікі даручана ў самы бліжэйшы час вызначыць аб’ёмы і крыніцы фінансавання на гэтыя мэты. Гэта пытанне на асаблівым кантролі ўрада. У 2013 годзе стаіць задача максімальна закупіць абсталяванне, неабходнае для мадэрнізацыі, што дасць магчымасць паскорыць тэмпы абнаўлення вытворчых магутнасцей краіны», — сказалі ў прэс-службе. Таксама былі ўзняты пытанні аб адказнасці кадраў за невыкананне прагнозных паказчыкаў у 2012 годзе, аптымізацыі структуры і колькасці дзяржорганаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міхаіл Мясніковіч назваў арэнднае жыллё прыярытэтам 2013-га |
|