Удасканальваецца механізм правядзення аўкцыёнаў і конкурсаў. 21.by

Удасканальваецца механізм правядзення аўкцыёнаў і конкурсаў

12.01.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адпаведны ўказ № 14 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2009 г. № 232" кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Указам уводзіцца магчымасць продажу маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, уключаючы зямельныя ўчасткі, шляхам правядзення электронных таргоў.

У мэтах стварэння адзінай і празрыстай сістэмы правядзення таргоў па продажы маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і ў камунальнай уласнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, гэтым указам ураду прадастаўлена права ўстанаўлення адзінага парадку правядзення аўкцыёнаў (конкурсаў) па продажы такой маёмасці.

Указам устанаўліваецца апошні тэрмін прыёму заявак на ўдзел у аўкцыёне (конкурсе) — не пазней як за тры рабочыя дні да даты яго правядзення і замацоўваецца магчымасць рэалізацыі маёмасці асобе, якая стала адзіным удзельнікам аўкцыёну (конкурсу) не толькі з-за адсутнасці заявак ад іншых асоб на ўдзел у ім, але і ў выніку нез'яўлення на аўкцыён (конкурс) іншых асоб, якія падалі заяўкі на ўдзел. У такім выпадку маёмасць можа быць прададзена адзінаму ўдзельніку па пачатковай цане, павялічанай на 5 працэнтаў.

Акрамя таго, дакументам прадугледжана магчымасць накладання штрафу на нядобрасумленных удзельнікаў аўкцыёну (конкурсу), па віне якіх ён прызнаецца невыніковым або яго вынікі анулююцца.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 14 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2009 г. № 232" кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика