Работнiкам i ветэранам органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
19.01.2013
—
Новости Политики
|
Паважаныя таварышы! Ад усёй душы вiншую вас з прафесiйным святам — Днём выратавальнiка! Грамадства высока цэнiць самаадданасць тых, хто пастаянна знаходзiцца на баявым пасту i гатовы рызыкаваць уласным жыццём у iмя выратавання iншых. Мужнасць i гатоўнасць да самаахвяравання з'яўляюцца адметнымi рысамi многiх пакаленняў выратавальнiкаў. За час сваёй службы, звязанай з трывогамi i небяспекай, вы неаднойчы дэманстравалi вытрымку, стойкасць i адвагу. Сёння органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях маюць магутны патэнцыял i здольны на высокiм узроўнi вырашаць пастаўленыя задачы. Упэўнены, што вы i ў далейшым будзеце ўзорам адданага служэння сваёй краiне i свайму народу. У гэты святочны дзень шчыра зычу вам новых поспехаў у гэтай адказнай службе, а таксама моцнага здароўя, шчасця i дабрабыту вам i вашым блiзкiм. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя таварышы! Ад усёй душы вiншую вас з прафесiйным святам — Днём выратавальнiка! Грамадства высока цэнiць самаадданасць тых, хто пастаянна знаходзiцца на...
|
|