Значна зніжана нагрузка на суддзяў. 21.by

Значна зніжана нагрузка на суддзяў

22.01.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў абмеркаваць найбольш значныя праблемы, якія сёння існуюць у судовай сферы. "У свой час мы прынялі радыкальнае рашэнне па развіцці нашай судовай сістэмы. Як вы цяпер ацэньваеце, у чым мы там недапрацавалі, магчыма, ёсць нейкія праблемы, якія трэба вырашыць? Чаго не хапае судам?" — пацікавіўся Прэзідэнт.

Аляксандру Лукашэнку было даложана аб ходзе рэалізацыі Паслання аб перспектывах развіцця сістэмы агульных судоў Беларусі, якое зацверджана ў кастрычніку 2011 года і стала важным этапам судова-прававой рэформы.

Паводле слоў Валянціна Сукалы, за мінулыя паўтара года гэта рэформа ў значнай частцы ўжо рэалізавана. З 54 даручэнняў, якія змяшчаліся ў Пасланні, выкананы 24. Астатнія знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі або разлічаны на больш працяглы перыяд аж да 2015 года. Ужо ёсць першыя пазітыўныя вынікі. Дзякуючы прынятым мерам удалося значна знізіць нагрузку на суддзяў, скараціць аб'ёмы крымінальнага, грамадзянскага і адміністрацыйнага правасуддзя. Гэта ў сваю чаргу дало магчымасць палепшыць якасць папярэдняга расследавання і разгляду спраў у судах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика