Новыя напрамкі ў абаронным сектары. 21.by

Новыя напрамкі ў абаронным сектары

25.01.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе больш актыўна развіваць новыя напрамкі ў абаронным сектары эканомікі і ствараць запатрабаванае на сусветным рынку ўзбраенне. Аб гэтым ён заявіў учора на нарадзе па пытаннях развіцця ваенна-прамысловага комплексу краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Размова пойдзе аб бяспецы нашай дзяржавы, нашай арміі і яе ўзбраенні, — сказаў кіраўнік дзяржавы, адкрываючы нараду. — Абаронны сектар эканомікі заўсёды з'яўляўся флагманам перадавых тэхналогій і інавацый. Толькі самае надзейнае і лепшае запатрабавана ва ўсіх арміях. І тут нам ні ў якім разе нельга адставаць".

Як адзначыў Прэзідэнт, беларускія абаронныя прадпрыемствы выпускаюць даволі шырокую лінейку ўзбраенняў. Пастаянным попытам у розных краінах карыстаюцца комплексы кіравання войскамі і зброяй, сістэмы абароны ад высокадакладнай зброі, радыёлакацыйныя станцыі, сродкі ППА. Сёння больш як 70 працэнтаў прадукцыі беларускага ВПК ідзе на знешні рынак. А тэхніка такіх прадпрыемстваў, як "Пеленг", МЗКЦ, "Тэтраэдр", практычна ў поўным складзе рэалізуецца замежным заказчыкам. "Нам удалося пераадолець сітуацыю, калі ў структуры экспарту пераважала савецкая тэхніка, не патрэбная ва Узброеных Сілах. Цяпер амаль 90 працэнтаў экспартуемага ўзбраення і паслуг — беларускія. Такую пазітыўную дынаміку трэба замацоўваць", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пры гэтым заўважыў, што канкурэнцыя на сучасным рынку ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі выключна высокая: "Таму мы павінны аператыўна знаходзіць і сістэмна развіваць новыя напрамкі. Выкарыстоўваючы свой патэнцыял, механізмы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, ствараць сучасныя ўзоры ўзбраення, запатрабаваныя ў нашай арміі і на сусветным рынку, — лічыць Прэзідэнт. — Выгада тут відавочная. Мадэрнізацыя прадпрыемстваў ВПК, увод новых вытворчасцяў — гэта пляцоўка для атрымання і ўкаранення перспектыўных тэхналогій. У далейшым яны дадуць штуршок інавацыйнаму развіццю іншых галін эканомікі і ўмацаванню нашых пазіцый на сусветным рынку. А ў канчатковым выніку — узмоцняць абараназдольнасць краіны, павялічаць фінансавыя паступленні ў дзяржаўны бюджэт".

Прэзідэнт нагадаў, што задача па стварэнні новых вытворчасцяў і сучасных сістэм узбраення ім была пастаўлена даволі даўно. "Таму сёння хацеў бы пачуць, якія распрацоўкі цяпер вядуцца і што мы ў бліжэйшай перспектыве плануем ствараць, якія напрамкі гэтай дзейнасці мы будзем развіваць", — звярнуўся да ўдзельнікаў нарады Аляксандр Лукашэнка.

"Ніякіх шалёных грошай, гэтак жа як і на дрэваапрацоўку, кандытарскія і іншыя тавары, мы выдзяляць не маем намеру. Толькі канкрэтны праект, тэрміны і абавязкова запатрабаванасць як на ўнутраным, так і на знешнім рынку. Калі нам хочацца, але мы не можам гэта рабіць, то і размовы аб гэтым быць не можа", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе больш актыўна развіваць новыя напрамкі ў абаронным сектары эканомікі і ствараць запатрабаванае на сусветным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика