Часу на разварушванне няма
16.02.2013
—
Новости Политики
|
Аляксандр Лукашэнка патрабуе паскорыць будаўніцтва беларускіх аб'ектаў у Сочы і Краснай Паляне. Прэзідэнт Беларусі, які знаходзіцца з рабочым візітам у Расійскай Федэрацыі, азнаёміўся з перспектывамі завяршэння будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры санаторыя "Беларусь" у Сочы і комплексу адпачынку гэтага санаторыя ў пасёлку Красная Паляна, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік спраў Прэзідэнта Віктар Шэйман далажыў кіраўніку дзяржавы аб тым, што плануецца зрабіць на гэтых аб'ектах, каб яны максімальна прыносілі прыбытак дзяржаве. "Пытанне адно: нам трэба завяршыць пачатую справу, завяршыць усе гэтыя будоўлі. Трэба зрабіць усё, каб санаторый у Сочы прывесці ў парадак", — сказаў Прэзідэнт. "Што датычыцца Краснай Паляны, то часу ў нас на разварушванне практычна няма. У прынцыпе, задача была пастаўлена даўно, і вы павінны былі думаць, што тут зрабіць такім чынам, каб гэты аб'ект прыносіў грошы. Але самыя вялікія грошы — гэта Алімпійскія гульні, якія будуць праходзіць тут роўна праз год", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ўжо сёння беларускія аб'екты прыносяць нядрэнны прыбытак, гасцініца размешчана ў ідэальным месцы і карыстаецца вялікім попытам. "Але палавіна той зямлі, якую расіяне адвялі нам тут для будаўніцтва, яшчэ свабодна. Таму трэба падумаць, што мы тут будзем рабіць. Тэрыторыя тут — а гэта лепшае ў Краснай Паляне — павінна быць узорна-паказальнай, як усе аб'екты ў Беларусі. У ідэальным стане, нават калі нам трэба будзе прывесці ў парадак пад'язныя дарогі, якія сюды ідуць непасрэдна ад цэнтральнай трасы", — падкрэсліў Прэзідэнт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка патрабуе паскорыць будаўніцтва беларускіх аб'ектаў у Сочы і Краснай Паляне. Прэзідэнт Беларусі, які знаходзіцца з рабочым візітам у...
|
|