Абарона Радзімы — свяшчэнны абавязак сапраўднага грамадзяніна
23.02.2013
—
Новости Политики
|
Дарагія суайчыннікі! Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл! Сардэчна віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і 95-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. На беларускай зямлі здаўна паважаюць ратную працу. Абарона Радзімы заўсёды была, ёсць і будзе свяшчэнным абавязкам сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, а армія — сапраўднай гордасцю народа. Сёння мы аддаём даніну ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл усіх пакаленняў. Ушаноўваем вайскоўцаў сучаснай арміі, высокі прафесіяналізм і выдатная баявая падрыхтоўка якіх забяспечваюць ваенную бяспеку краіны. Выказваю шчырую ўдзячнасць усім грамадзянам, якія ўносяць незалежна ад роду дзейнасці свой уклад ва ўмацаванне дзяржавы і павелічэнне яе нацыянальных багаццяў. Мы — мірныя людзі, і для нас няма большай радасці, чым спакойна жыць і працаваць на роднай зямлі, а нашы Узброеныя Сілы заўсёды будуць з'яўляцца надзейным гарантам яе аховы. Зычу вам шчасця, міру, дабра, поспехаў у службе і працы на карысць роднай Беларусі. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія суайчыннікі! Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл! Сардэчна віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і 95-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. На... |
|