Рэфармуецца сістэма органаў унутраных спраў. 21.by

Рэфармуецца сістэма органаў унутраных спраў

26.02.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі рэфармуецца сістэма органаў унутраных спраў. Адпаведны ўказ № 90 "Аб мерах па ўдасканаленні дзейнасці органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь" Прэзідэнт падпісаў 25 лютага, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У прыватнасці, скасоўваецца ўпраўленне ўнутраных спраў на транспарце МУС, яго функцыі і колькасць перадаюцца галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама і ўпраўленням унутраных спраў аблвыканкамаў. На базе галоўнага ўпраўлення аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС прадугледжваецца стварыць Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці.

Міністр унутраных спраў надзяляецца асобнымі новымі паўнамоцтвамі, у прыватнасці правам ствараць пры МУС грамадскі савет, зацвярджаць палажэнне аб гэтым савеце і яго персанальны склад, а таксама правам зацвярджаць Правілы прафесійнай этыкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Акрамя таго, аптымізуецца дзейнасць шэрагу падпарадкаваных МУС і тэрытарыяльным органам унутраных спраў арганізацый аховы здароўя.

Указ уступае ў сілу з 1 красавіка 2013 года, за выключэннем некаторых пунктаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі рэфармуецца сістэма органаў унутраных спраў. Адпаведны ўказ № 90 "Аб мерах па ўдасканаленні дзейнасці органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика