Міхаіл Мясніковіч уручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. 21.by

Міхаіл Мясніковіч уручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны

07.03.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па даручэнні кіраўніка дзяржавы ўручыў учора дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны, перадае БЕЛТА.

У спісе ўзнагароджаных 90 чалавек. Гэта прадстаўнікі прамысловага комплексу, энергетыкі, гандлю, сельскай гаспадаркі, сродкаў масавай інфармацыі, навукі, адукацыі і культуры. Яны ўдастоены ўзнагарод за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў.

Вялікая група ўзнагароджаных — гэта работнікі аграпрамысловага комплексу. Уручаючы ім узнагароды, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ў Беларусі створаны неабходныя ўмовы для эфектыўнага развіцця сельскай гаспадаркі. Дзяржава ўкладвае ў галіну значныя сродкі, рэалізуючы маштабную праграму адраджэння і развіцця вёскі. У гэтай сферы ўдалося дабіцца значных поспехаў. Поўнасцю забяспечана харчовая бяспека краіны. Унутраны рынак прадуктаў харчавання закрываецца за кошт уласнай вытворчасці на 85-87 працэнтаў. У краіну завозіцца толькі тая прадукцыя, якая тут не вырабляецца. З году ў год расце аб'ём экспарту беларускай сельгаспрадукцыі. Летась толькі ў Расійскую Федэрацыю пастаўлена амаль 4,2 млн т малочных прадуктаў у пераліку на малако. У 90-м годзе пры магутнай падтрымцы галіны, якая тады была, гэты аб'ём складаў 1,9 млн т.

Разам з тым, перад сельскай гаспадаркай стаіць задача дыверсіфікаваць рынкі збыту прадукцыі, выходзіць на новыя краіны, у тым ліку Паўднёва-Усходняй Азіі, Індыі. Такая дыверсіфікацыя з'яўляецца адным з галоўных элементаў эканамічнай бяспекі краіны. Сёння большасць беларускай сельгаспрадукцыі пастаўляецца на расійскі рынак.

Узнагароджваючы работнікаў прамысловага комплексу, Міхаіл Мясніковіч адзначыў іх уклад у развіццё Беларусі. Прамысловасць фарміруе 32 працэнты ВУП краіны. Характэрна, што сярод узнагароджаных — прадстаўнікі навукаёмістых прадпрыемстваў, дзе высокая ўдзельная вага інтэлектуальнага складніка. За такімі вытворчасцямі будучыня, бо тут выпускаюць прадукцыю з нізкай матэрыяла- і энергаёмістасцю. Такіх вытворчасцяў павінна быць больш, упэўнены прэм'ер-міністр. Ён нагадаў аб асноўных задачах, якія стаяць перад галіной, — павышэнні прадукцыйнасці працы, канкурэнтаздольнасці прадукцыі, нарошчванні экспарту. Тут асаблівая ўвага павінна быць нададзена аптымальным суадносінам "цана-якасць прадукцыі", а таксама развіццю сэрвісу.

Кіраўнік урада павіншаваў усіх з заслужанымі ўзнагародамі і выказаў упэўненасць у тым, што дасягненні і плённая праца ўзнагароджаных будуць прыкладам для іх калег і моладзі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па даручэнні кіраўніка дзяржавы ўручыў учора дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны, перадае БЕЛТА.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика