Інвестыцыйныя прапановы павінны зацікавіць кампаніі з Сінгапура. 21.by

Інвестыцыйныя прапановы павінны зацікавіць кампаніі з Сінгапура

22.03.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сінгапур з'яўляецца ідэальнай пляцоўкай для прасоўвання беларускай прадукцыі ў рэгіён, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас перамоў з прэм'ер-міністрам гэтай краіны Лі Сянь Лунам.

Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на той факт, што пакуль таваразварот Беларусі і Сінгапура зусім невялікі — па выніках 2012 года ён склаў усяго $26,5 млн. "Гэта зусім не дастаткова з улікам таго, што патэнцыйных сфер для нашага супрацоўніцтва вельмі шмат. Мы можам і абавязаныя павялічыць аб'ём нашага гандлю ў дзясяткі разоў. Менавіта такую мэту мы павінны перад сабой паставіць, — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Мы ўсё больш пераконваемся, што Сінгапур з'яўляецца ідэальнай пляцоўкай для прасоўвання беларускай прадукцыі на рынкі такога перспектыўнага рэгіёна, як ваш", — падкрэсліў ён.

Кіраўнік беларускай дзяржавы лічыць, што тут бакі могуць аб'яднаць намаганні. У Сінгапуры ўжо функцыянуе офіс ЗАТ "Беларуская калійная кампанія", праз які забяспечваюцца пастаўкі калійных угнаенняў з Беларусі ў Паўднёва-Усходнюю Азію на сотні мільёнаў долараў штогод. Аналагічныя перспектывы ў краін ёсць і ў сферы паставак складанатэхнічнай прадукцыі машынабудавання.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусь гатовая разглядаць любыя прапановы па продажы Сінгапуру пакетаў акцый найбуйнейшых кампаній. Прэзідэнт лічыць перспектыўным узаемадзеянне ў сферы прыцягнення прамых інвестыцый і ўдзел сінгапурскіх кампаній у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў. "Многія з нашых найбуйнейшых кампаній гатовыя плённа і на ўзаемавыгаднай аснове супрацоўнічаць з вашымі інвестарамі. У свой час мы выдаткавалі велізарныя сродкі на іх мадэрнізацыю. Нам удалося ператварыць спадчыну СССР у высокаэфектыўныя сучасныя вытворчасці", — адзначыў Прэзідэнт Беларусі. — Цяпер мы гатовыя разглядаць любыя прапановы па набыцці пакетаў акцый нашых найбуйнейшых кампаній. Адзіная ўмова — празрыстасць, эканамічная абгрунтаванасць і ўзаемная выгада", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік беларускай дзяржавы разлічвае на тое, што інвестыцыйныя прапановы, якія прагучаць на Беларуска-сінгапурскім бізнэс-форуме ў час візіту, зацікавяць кампаніі з Сінгапура.

Кар. БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сінгапур з'яўляецца ідэальнай пляцоўкай для прасоўвання беларускай прадукцыі ў рэгіён, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас перамоў з прэм'ер-міністрам гэтай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика