Для Беларусі важны бераг турэцкі
30.03.2013
—
Новости Политики
|
Абедзвюм краінам неабходна збалансаваць гандаль і нарошчваць супрацоўніцтва Пра гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Турцыі Ахметам Давутаглу, перадае карэспандэнт БелТА. Аляксандр Лукашэнка лічыць ненармальным, што ў Беларусі і Турцыі пры велізарных магчымасцях такія мізэрныя аб'ёмы ўзаемнага гандлю. "Мы вельмі актыўна супрацоўнічаем з краінамі "далёкай дугі". З дзяржавамі, якія размешчаны побач, краінамі былога Савецкага Саюза, Усходняй Еўропы — з імі ў нас па вялікім рахунку праблем няма ні ў гандлі, ні ў палітыцы, але мы вырашылі дыверсіфікавацца і знайсці інтарэсы ў далёкіх краінах", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. У якасці прыкладу ён прывёў свой нядаўні візіт у Паўднёва-Усходнюю Азію. "Па кантрактах у выніку візіту мы наблізіліся да гандлю ў $0,5 млрд. А вось з Турцыяй, з якой знаходзімся побач, мы такога не маем. Згадзіцеся, гэта ненармальна", — лічыць Прэзідэнт. "З некаторым асадкам і горыччу аб гэтым кажу, таму што ў нас проста выдатныя адносіны ў палітычнай сферы, у нас няма вострых праблем, з якімі б сутыкалася кіраўніцтва Турцыі і Беларусі", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт падкрэсліў, што гэтаму візіту міністра замежных спраў Турцыі беларускі бок надае сур'ёзнае значэнне. "Гэта не проста традыцыйныя словы, — сказаў беларускі лідар. — Для нас вельмі важны ваш візіт у Мінск. І я вельмі спадзяюся, што ў выніку мы выйдзем на некалькі (пяць-шэсць) напрамкаў супрацоўніцтва, якія могуць значна актывізаваць гандлёва-эканамічныя сувязі і аб'ёмы гандлю, што прывядзе да зрухаў і развіцця ўсіх кірункаў супрацоўніцтва". "Давайце пацвердзім гэта справай", — дадаў кіраўнік дзяржавы. У сваю чаргу міністр замежных спраў Турцыі Ахмет Давутаглу выказаў меркаванне, што Беларусь і Турцыя здольныя павялічыць тавараабарот да некалькіх мільярдаў долараў. Міністр пагадзіўся з кіраўніком беларускай дзяржавы, што патэнцыял эканамічных адносін дзвюх краін не рэалізуецца. "Мы маглі б павялічыць наш таваразварот у гэтым годзе да $1 млрд, а на працягу двух-трох гадоў — і да некалькіх мільярдаў долараў", — сказаў ён. Ахмет Давутаглу адзначыў, што Беларусь з'яўляецца месцам, дзе турэцкі бізнэс лічыць мэтазгодным ажыццяўляць інвестыцыі. Міністр падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за аказваемую падтрымку. Ахмет Давутаглу перадаў Аляксандру Лукашэнку найлепшыя пажаданні ад Прэзідэнта Турцыі Абдулаха Гюля. "Усім вядома, што Турцыя з'яўляецца першай дзяржавай, якая прызнала суверэнітэт Беларусі. І ў нашых палітычных адносінах няма ніякіх праблем". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абедзвюм краінам неабходна збалансаваць гандаль і нарошчваць супрацоўніцтва Пра гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з міністрам замежных...
|
|