Беларуска-расійскае ўзаемадзеянне: прамыя сувязі з рэгіёнамі. 21.by

Беларуска-расійскае ўзаемадзеянне: прамыя сувязі з рэгіёнамі

03.04.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў учора на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Валерыем Шанцавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важна адзначыць тую асаблівую ролю ў паспяховым беларуска-расійскім супрацоўніцтве, якую адыгрываюць прамыя сувязі з расійскімі рэгіёнамі. Падтрымліваючы і развіваючы іх, мы надалі сістэмны і маштабны характар інтэграцыйнаму працэсу", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка назваў сімвалічным, што гэта сустрэча адбылася ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. "У нас сёння агульнае свята, падобнага якому не маюць іншыя дзяржавы ў сваіх адносінах", — падкрэсліў Прэзідэнт. "Кааперацыя і аб'яднанне намаганняў — гэта шлях да прагрэсу, у той час як разрыў сувязяў і спробы паасобку супрацьстаяць усім выклікам абавязкова вядуць да ўпадку, — упэўнены беларускі лідар. — Вынікі існавання Саюзнай дзяржавы гэта пераканаўча пацвярджаюць. Сёння відавочны дасягнуты намі прагрэс у эканамічнай, палітычнай і гуманітарнай сферах узаемадзеяння".

Што датычыцца Ніжагародскай вобласці, то, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, яна з'яўляецца адным з ключавых гандлёвых партнёраў Беларусі сярод суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Беларусь і Ніжагародская вобласць у бліжэйшыя гады могуць дасягнуць тавараабароту аб'ёмам $1 млрд. Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што за апошнія тры гады аб'ёмы ўзаемнага гандлю амаль падвоіліся, дасягнуўшы ў 2012 годзе каля $800 млн. "Пры захаванні набраных тэмпаў, лічу, у бліжэйшыя год-два мы даб'ёмся пастаўленай мэты", — сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што апошнія гады бакі пачалі ствараць сумесныя вытворчасці машынабудаўнічай прадукцыі. Так, у Ніжагародскай вобласці дзейнічае зборачная вытворчасць ліфтаў "Магілёўліфтмаш", у Мінску пачата зборка аўтамабіляў ГАЗ, у Барысаве — аўтобусаў ПАЗ. "Гэта вельмі важны напрамак супрацоўніцтва, які дае магчымасць аб'яднаць узаемны патэнцыял бакоў і дасягнуць сінергетычнага эфекту. У выніку мы выпускаем сумесны канкурэнтаздольны прадукт, — падкрэсліў беларускі лідар. — Мы гатовы і далей развіваць вытворчую кааперацыю з прадпрыемствамі Ніжагародскай вобласці, пашыраць аб'ёмы і наменклатуру сумесна выпускаемай тэхнікі, пастаўляць аўтакампаненты Ніжагародскім партнёрам".

У сваю чаргу Валерый Шанцаў падкрэсліў, што Беларусь для Ніжагародскай вобласці з'яўляецца стратэгічным партнёрам. Па выніках 2012 года яна ўвайшла ў тройку галоўных гандлёвых партнёраў для гэтага расійскага рэгіёна. Як адзначыў губернатар, цяпер бакі актыўна супрацоўнічаюць у прамысловасці, паспяхова рэалізуюць сумесныя праекты. Гэтай тэме ў тым ліку прысвечаны цяперашні візіт дэлегацыі Ніжагародскай вобласці ў Беларусь. У Ніжагародскай вобласці таксама шырока запатрабаваны вопыт па развіцці сельскай гаспадаркі, у тым ліку лінейка тэхнікі беларускай вытворчасці. "Яна высокаэфектыўная, камфортная, з добрымі суадносінамі цаны і якасці", — адзначыў губернатар. Акрамя таго, Валерый Шанцаў высока ацаніў смакавыя і якасныя характарыстыкі беларускіх прадуктаў харчавання, якія карыстаюцца добрым попытам у Ніжагародскай вобласці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў учора на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Валерыем Шанцавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Важна адзначыць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика