Граніца не даруе лаяльнасці. 21.by

Граніца не даруе лаяльнасці

03.04.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папярэджвае Дзяржпагранкамітэт аб недапушчальнасці паўтарэння памылак пры ахове дзяржграніцы. Аб гэтым ён заявіў 2 красавіка, прымаючы з дакладам старшыню Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандра Баечку.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што зусім нядаўна сітуацыя ў пагранічным ведамстве ўжо абмяркоўвалася. "Шчыра кажучы, я не магу сёння з задавальненнем адзначыць, што справы там змяняюцца незвычайна і рухаюцца ў лепшы бок. Нямала праблем. Я хацеў бы яшчэ раз абмеркаваць сёння гэтыя праблемы і, калі трэба, прыняць адпаведнае рашэнне", — сказаў Прэзідэнт.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што многія пытанні абмяркоўваліся ў час зацвярджэння рашэння на ахову дзяржаўнай граніцы, ставіліся задачы пагранічнаму ведамству на гэты год.

"Але ёсць вельмі вострыя пытанні, якія нам трэба было б абмеркаваць. Хачу папярэдзіць усіх, і асабліва кіраўніка пагранічнага ведамства: тыя праблемы, па якіх сёння будуць прыняты рашэнні, па недахопах службовай дзейнасці пагранічнага ведамства, паўтарыцца проста не могуць", — падкрэсліў Прэзідэнт.

"Мяне хвалюе тое, што мы ўжо занадта лаяльныя сёння на граніцы. Больш таго, з'яўляюцца выпадкі беспакаранага перасячэння дзяржаўнай граніцы, і не таму, што мы гэтага не бачым. Бачым, але вельмі лаяльна да гэтага ставімся", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, гэта недапушчальна яшчэ і з таго пункту гледжання, што ва ўмовах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі беларуская граніца з'яўляецца граніцай і гэтых дзяржаў. "Сказаць, што мы не горш ахоўваем сваю граніцу, свой участак, зону нашай адказнасці, чым яны, — не апраўданне. Мы не павінны арыентавацца на горшае. Граніца павінна быць на замку", — падкрэсліў Прэзідэнт.

Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Баечка далажыў аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў органах пагранічнай службы па ўдасканаленні аператыўна-службовай дзейнасці, і неадкладных мерах, якія былі прыняты па фактах парушэння дзяржаўнай граніцы непасрэдна ў пунктах пропуску.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папярэджвае Дзяржпагранкамітэт аб недапушчальнасці паўтарэння памылак пры ахове дзяржграніцы. Аб гэтым ён заявіў 2...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика