Ветэраны ВАВ атрымаюць матэрыяльную дапамогу да юбілею перамогі. 21.by

Ветэраны ВАВ атрымаюць матэрыяльную дапамогу да юбілею перамогі

25.05.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны атрымаюць матэрыяльную дапамогу да 70-годдзя вызвалення Беларусі і 70-годдзя Перамогі. Гэта прадугледжана Планам падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні 70-гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, зацверджаным указам Прэзідэнта ад 20 мая 2013 года № 230. Дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Так, праект указа "Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобным катэгорыям грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, у сувязі са святкаваннем 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" павінен быць падрыхтаваны да 1 сакавіка 2014 года. Другі праект указа — аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ў сувязі са святкаваннем 70-й гадавіны Перамогі — да 1 сакавіка 2015 года.

Акрамя таго, будзе арганізавана ўручэнне ветэранам памятных падарункаў за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, юрыдычных асоб, у тым ліку грамадскіх аб'яднанняў (да 3 ліпеня 2014 года і да 9 мая 2015 года).

Планам прадугледжана вывучэнне сацыяльна-бытавых умоў жыцця ветэранаў ВАВ, членаў сем'яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі) у гады вайны, асобных катэгорый грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Пры неабходнасці будуць адрамантаваны кватэры і дамы адзінокіх грамадзян гэтых катэгорый за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў. У рамках акцый "Ваша Перамога — наша свабода", "Добрае Сэрца" — ветэранам!" цімураўскія і маладзёжныя валанцёрскія атрады ў 2013-2015 гадах акажуць шэфскую дапамогу.

Запланавана правядзенне комплексных медаглядаў, аказанне медыцынскай дапамогі ветэранам ВАВ у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя.

Інвалідам і ўдзельнікам ВАВ 1-5 ліпеня 2014 года і 7-11 мая 2015 года будзе прадастаўлена права бясплатнага карыстання паслугамі стацыянарнай тэлефоннай сувязі на тэрыторыі рэспублікі за кошт сродкаў РУП "Белтэлекам", а таксама з прымяненнем сэрвісных тэлефонных картак.

2 ліпеня 2014 года адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новага будынка і экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У ліку ваенна-мемарыяльных мерапрыемстваў — рамонт і добраўпарадкаванне мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, надмагільных збудаванняў на воінскіх пахаваннях; правядзенне рэспубліканскіх суботнікаў, сродкі ад якіх накіроўваюцца на рамонт і добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў ВАВ; выраб надмагільных пліт і нанясенне на іх устаноўленых імёнаў воінаў, якія загінулі пры абароне Айчыны. Будзе праведзена Вахта памяці для актывізацыі архіўна-даследчай работы па ўстанаўленні імёнаў, лёсаў і месцаў пахавання загінулых у гады вайны, прадугледжваецца адкрыццё новых памятных месцаў, стварэнне мемарыяльных зон. Прадоўжацца пошукавыя работы ў мэтах выяўлення і лакалізацыі няўлічаных пахаванняў загінулых пры абароне Айчыны і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Будуць унесены прапановы аб заснаванні, вырабе і ўручэнні ветэранам ВАВ, былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і былым непаўналетнім вязням іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, іншым катэгорыям грамадзян юбілейнага медаля "70 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Акрамя таго, прадугледжваецца ўнясенне прапаноў аб вырабе і ўручэнні заснаваных рашэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў адзіных юбілейных узнагарод: ганаровага ордэна "70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў", юбілейнага медаля "70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны атрымаюць матэрыяльную дапамогу да 70-годдзя вызвалення Беларусі і 70-годдзя Перамогі. Гэта прадугледжана Планам падрыхтоўкі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика