Стартавала кампанія па назіранні на мясцовых выбарах “Права выбару”. 21.by

Стартавала кампанія па назіранні на мясцовых выбарах “Права выбару”

19.09.2013 13:00 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


19 верасня ў Мінску было абвешчана пра старт кампаніі назірання за галасаваннем на мясцовых выбарах “Права выбару”. Гэта рэбрэндынгавая пераемніца кампаніі па назіранні “За справядлівыя выбары”, якую большасць дэмакратычных сілаў праводзіла падчас некалькіх электаральных кампаній ад 2008 году.

4 ліпеня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада), аргкамітэтам па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, грамадзянскай кампаніяй ”Гавары праўду”, Партыяй БНФ і рухам ”За свабоду” было падпісана пагадненне аб сумесным назіранні на мясцовых выбарах. Днямі да іх далучыліся Беларуская партыя “Зялёныя” і аргкамітэта па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу.

Як адзначылі на сённяшняй прэс-канферэнцыі сябры сакратарыяту кампаніі “Права выбару” Дзяніс Садоўскі (БХД) і Ігар Лялькоў (Партыя БНФ), гэта прыблізна 85% партый і арганізацый, што бралі ўдзел у назіранні за выбарамі мінулымі гадамі.

Асноўны акцэнт будзе рабіцца на працы з кандыдатамі і сябрамі іх камандаў, а таксама на мабілізацыі ў справе адстойвання сапраўдных вынікаў галасавання звычайных выбаршчыкаў.

Гаворка вядзецца пра ангажаванне ўласна ў назіральнікі, іх падрыхтоўку, распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў да і пасля дня выбараў, фіксаванне фальсіфікацый з акцэнтам на відэа- і фотасведчанні, абскарджванне вынікаў галасавання.

Плануецца, што кампанія “Права выбару” на мясцовыя выбары выставіць не менш за 1500 назіральнікаў. Яны будуць сачыць за хадой галасавання на тых акругах, дзе будуць балатавацца дэмакратычныя кандыдаты. Дарэчы, усе сем структур, што на сёння бяруць удзел у кампаніі назірання, будуць вылучаць сваіх кандыдатаў.

Удзельнікі кампаніі ”Права выбару” падкрэсліваюць, што яна адкрытая для далучэння, паведамляе прэсава служба руху “За свабоду”.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 верасня ў Мінску было абвешчана пра старт кампаніі назірання за галасаваннем на мясцовых выбарах “Права выбару”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика