"Імперскі рэваншызм прыцэльваецца на Беларусь". БНФ адсвяткавала перамогу над Маскоўскім княствам. 21.by

"Імперскі рэваншызм прыцэльваецца на Беларусь". БНФ адсвяткавала перамогу над Маскоўскім княствам

09.09.2016 06:04 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пляцоўцы каля Вялікага тэатру некалькі дзясяткаў актывістаў БНФ адсвяткавалі гадавіну перамогі ў бітве пад Оршай. Апазіцыйныя палітыкі адзначылі, што небяспека страты незалежнасці актуальна і сёння.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


Лідар БНФ Аляксей Янукевіч сказаў, што Беларусь зараз перажывае няпростыя часы і ёсць верагоднасць страціць незалежнасць.

— Мы бачым, што імперскі рэваншызм, які запанаваў у Крамлі, прыцэльваецца на Беларусь, — ўдакладніў палітык. — Актывізавалася расійская пятая калона.

Янукевіч узгадаў выпадак з нацыянальнай паралімпійскай зборнай, калі прадстаўнік дэлегацыі Андрэй Фомачкін пранёс на адкрыцці Гульняў расійскі сцяг.

Палітык дадаў, што як толькі Расія захоча далучыць Беларусь, «запануе здрада і шмат хто пяройдзе на чужы бок».

— Прыклад Бітвы пад Оршай сведчыць, што нават не маючы большасці, сутыкаючыся з абліччам моцнага войска, мы здольныя перамагаць, — падсумаваў ён.


Аляксей Янукевіч, БНФ

Старшыня Руха Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык узгадаў, што на пачатку 1990-х, «калі беларусы жылі заможней палякаў і было больш свабоды», на пляцоўку перад Вялікім тэатрам збіраліся тысячы чалавек, каб адсвяткаваць гадавіну перамогі над Маскоўскім княствам.

Палітык таксама звярнуўся да супрацоўнікаў сілавых структураў:

— Вы нашчадкі тых, хто перамог пад Оршай ці тых маскоўскіх халуёў, якія танулі ў Дняпры?

Ён выказаў упэўненасць, што ў свой час гэты дзень будзе адзначацца на дзяржаўным узроўні.

Напрыканцы свайго выступа Сіўчык нагадаў пра затрыманне лідара незарэгістраванага Маладога Фронту і акцыю, якая паралельна адбывалася каля амбасады РФ.


Вячаслаў Сіўчык

Таксама з прыступак каля Вялікага тэатра выступілі бард Зміцер Захарэвіч (ён прачытаў тры вершы і нагадаў, што ў гэты дзень у 1708 годзе па загаду рускага цара Пятра I быў спалены Магілёў) і айцец аўтакефальнай праваслаўнай царквы Леанід (Акаловіч).

— Мы павінны памятаць Геркулеса нашага, Канстанціна Астрожскага. Ён сваёй мудрасцю і таленавітасцю здолеў разам з братамі палякамі і іншымі перамагчы ворагаў нашых, княства Маскоўскае, — сказаў святар.


Сярод слухачоў прысутнічаў экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч. Прамовы палітык не рабіў.

Парталу TUT.BY ён узгадаў, што ўпершыню гэтая гадавіна пачала масава адзначацца ў 1992 годзе. Першыя акцыі арганізоўваў сам Статкевіч. Яны часцей праходзілі каля Вялікага тэатру (часам спалучалі мітынг і канцэрт), але збіралі некалькі тысяч чалавек.

— Мы не ведалі колькі пратрымаецца незалежнасць і хацелі як мага больш фактаў з гісторыі распавесці, — дадаў палітык.


8 верасня 1514 года 30-тысячнае войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага здолела перамагчы амаль утрая большае войска Маскоўскага Княства. Масавае святкаванне гадавіны перамогі пачалося ў 1992 годзе: тады ў цэнтры Мінска сабралося больш за тры тысячы чалавек.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пляцоўцы каля Вялікага тэатру некалькі дзясяткаў актывістаў БНФ адсвяткавалі гадавіну перамогі ў бітве пад Оршай.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика