"Малады фронт" перадаў у Міністэрства культуры подпісы за БЧБ-сцяг. 21.by

"Малады фронт" перадаў у Міністэрства культуры подпісы за БЧБ-сцяг

27.10.2016 14:52 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Малады фронт» зарэгістраваў зварот у Міністэрстве культуры аб наданні бела-чырвона-беламу сцягу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Аб гэтым «Радыё Свабода» распавёў лідар зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.


Фото: Александр Васюкович, TUT.BY

«Подпісы прынялі, зарэгістравалі. Патлумачылі, што іх, магчыма дададуць да электронных подпісаў, бо электронны зварот быў аўтаматычна накіраваны 22 кастрычніка, пад ім падпісаліся 2300 чалавек. І плюс 10 540 подпісаў мы прынеслі. Іх было больш, але адзін наш сябра не дайшоў», — распавёў Дашкевіч.

Па ягоных словах, у міністэрстве прынялі і бела-чырвона-белы сцяг. «Я прачытаў адзін з ранейшых адказаў Мінкульту па гэтай тэматыцы: было напісана, што няма сцяга, які можна было б паглядзець», — патлумачыў Дашкевіч.

Аб пачатку збору подпісаў было абвешчана ў сталіцы 19 верасня пасля акцыі «Праспект нацыянальнага сцяга». За гэты час на яе ўдзельнікаў міліцыя склала некалькі пратаколаў, сам Зміцер Дашкевіч затрымліваўся.

Читайте также:

«Завітала на акцыю, а яны на мяне пратакол!» «Молодой Фронт» собрал подписи за БЧБ-флаг

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывісты таксама аднеслі ў Мінкульт бела-чырвона-белы сцяг.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика