Блогеру Пятрухіну далі месяц на выплату штрафу і кампенсацыі: 360 базавых (8 840 долараў). 21.by

Блогеру Пятрухіну далі месяц на выплату штрафу і кампенсацыі: 360 базавых (8 840 долараў)

18.04.2019 11:40 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раніцай 18 красавіка суддзя суда Ленінскага раёна г. Брэста Аляксандр Семянчук вынес прысуд па крымінальнай справе супраць блогера Сяргея Пятрухіна. Яго прызналі вінаватым па ч. 2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч. 2 арт. 189 (“Абраза”) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news65371.php

Блогеру Пятрухіну далі месяц на выплату штрафу і кампенсацыі: 360 базавых (8 840 долараў)

Блогер Сяргей Пятрухін. Фота: ПЦ "Вясна"

Блогера пакаралі штрафам у памеры 360 базавых велічыняў (9180 рублёў ці 4590 долараў). Па 180 базавых велічыняў па кожнаму артыкулу.

Суд задаволіў грамадзянскія пазовы пацярпелых. Пятрухіна абавязалі выплаціць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам Ленінскага РАУС г. Брэста (Сяргею Ігнацюку, Дзмітрыю Якушэвічу, Ігару Галянцічу і Сяргею Такуну) 8500 рублёў ці 4250 долараў. У сукупнасці па прысуду блогер абавязаны выплаціць 8 840 долараў. Акрамя гэтага, суддзя абавязаў выплаціць судовыя выдаткі.

Суддзя Семянчук абавязаў выплаціць гэтую сумму цягам месяца. Таксама паведамляецца, што пакуль пакінулі падпіску аб нявыездзе і арышт на маёмасць.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news65371.php

Блогеру Пятрухіну далі месяц на выплату штрафу і кампенсацыі: 360 базавых (8 840 долараў)

Хаця пракурор 15 красавіка прасіў суддзю назначыць яму пакаранне па сукупнасці — абмежаванне волі на 2 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") і штраф памерам 100 базавых.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Раніцай 18 красавіка суддзя суда Ленінскага раёна г. Брэста Аляксандр Семянчук вынес прысуд па крымінальнай справе супраць блогера Сяргея Пятрухіна. Яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика