Савет Рэспублікі даў дазвол…
16.06.2010
—
Новости регионов
|
Савет Рэспублікі 15 чэрвеня ў закрытым рэжыме разгледзеў пытанне "Аб прадстаўленні старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2010 г. № 21/1440 нс "Аб дачы згоды на распачынанне крымінальнай справы ў дачыненні да Карпуця А.І.". Пытанне разглядалася на пленарным пасяджэнні сесіі апошнім, 28-м, і, паводле звестак БелаПАН, было вырашана станоўча. Іншыя падрабязнасці невядомыя, у тым ліку і тое, пра якую крымінальную справу ідзе размова. Да пачатку абмеркавання журналістаў папрасілі пакінуць хол перад залай пасяджэнняў Савета Рэспублікі і адключылі трансляцыю. Мяркуючы па парадку дня сесіі, паведамляў старшыня камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Яўген Смірноў.Аркадзь Карпуць -- намеснік старшыні пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні. У склад верхняй палаты чацвёртага склікання быў абраны ад Гродзенскай вобласці. Узначальваў Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў. Зараз, зыходзячы з інфармацыі на сайце Савета Рэспублікі, "не працуе". Інфармацыя аб затрыманні Карпуця з'явілася на пачатку красавіка. У Генеральнай пракуратуры і пракуратуры Гродзенскай вобласці каментаваць яе адмовіліся. У адпаведнасці з артыкулам 47 закона аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, на працягу тэрміну сваіх паўнамоцтваў яны "могуць быць затрыманы, іншым чынам пазбаўлены асабістай волі толькі з папярэдняй згоды адпаведнай палаты, за выключэннем выпадкаў учынення здрады дзяржаве, іншага асабліва цяжкага злачынства, а таксама затрымання на месцы ўчынення злачынства". Крымінальная справа ў дачыненні да дэпутата Палаты прадстаўнікоў і члена Савета Рэспублікі можа быць распачата толькі генеральным пракурорам або асобай, якая выконвае яго абавязкі, з папярэдняй згоды адпаведнай палаты і разглядаецца Вярхоўным судом. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Савет Рэспублікі 15 чэрвеня ў закрытым рэжыме разгледзеў пытанне "Аб прадстаўленні старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2010 г. №... |
|